Павел Асіповіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎top: картка, перанесена: ' → {{Асоба}} ', typos fixed: Павал → Павел з дапамогай AWB
афармленне
Радок 1:
{{Асоба}}
{{цёзкі2|Асіповіч}}
'''Павел (Павал) Асіповіч''' ({{ДН|19|11|1923}}, в. [[Вёска Беніца|Беніца]] Маладзечанскага павету Віленскага ваяводства, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл.  — {{ДС|23|1|1997}})  — беларускі грамадскі дзеяч у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]].
 
Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, Менскай афіцэрскай школе [[Беларуская краёвая абарона|БКА]], у складзе якой апынуўся на выгнанні і быў далучаны да [[30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)|30-й грэнадзёрскай дывізіі СС]]. Перайшоў на бок саюзнікаў і далучыўся да 2-га Польскага корпусу. З 1946 у Вялікабрытаніі, там жа ў 1948  г. дэмабілізаваўся. Скончыў Польскую гандлёвую школу ў [[Глазга]]. Працаваў бухгалтарам у Вялікабрытаніі, [[Гана|Гане]] і [[Нігерыя|Нігерыі]]. Пазней пасяліўся ў [[Лондан]]е. Сябра [[ЗБВБ]] ад 1.10.1946. Ва ўправе арганізацыі займаў розныя пасады. У 1953 і 1955 быў старшынём ЗБВБ, а ў 1963—96  — скарбнікам. Быў сябрам ЗБК (з 1949) і Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (з 1948). Адзін з заснавальнікаў [[Англа-беларускае таварыства|Англа-беларускага таварыства]], быў скарбнікам у 1964—97, а таксама скарбнікам Беларускай харытатыўнай секцыі. Ад імя ЗБВБ браў удзел у працы Еўрапейскай групы сувязі (''European Liaison Group''), дзе таксама доўгі час выконваў функцыі скарбніка. Памёр у Лондане. Паводле жадання жонкі спалены прах пахаваны пры касцёле Андрэя Баболі ў брытанскай сталіцы.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі.  — Мн,, 2010.
 
{{DEFAULTSORT:Асіповіч Павел}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Лондане]]