Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Першай кнігай, якая выйшла з друку напрыканцы 1942 г., стаў «Беларускі лемантар» Пятра Кісяля — дырэктара адной з мінскіх школ. Агулам ВШПЛМ выдала 24 кнігі.<ref>Ю. Туронак (2002)</ref>
 
Хаця асноўнай задачай ВШПЛМ быў выпуск літаратуры для патрэб школьніцтва, яно таксама выпусціла песеннікі, рэпертуарны зборнік, казкі, мастацкую, рэлігійную, вайсковую, навуковую і навукова-папулярную літаратуру. Пераважную частку выданняў складалі арыгінальныя творы беларускіх аўтараў, апрацаваныя ва ўмовах нямецкай акупацыі. Да іх ліку належалі школьныя падручнікі П. Кісяля, [[А. Лёсік]]а, [[Я. Станкевіч]]а і [[Зоф'я Дабрынская|3. Дабрынскай]], зборнікі паэзіі і апавяданняў [[Н. Арсеннева]]й, [[Тодар Лебяда|Т. Лебяды]], [[М. Лясун|М. Лесуна]], [[Алесь Салавей|А. Салаўя]] і [[Л. Случанін]]а, а таксама апрацаваны [[Я. Станкевіч]]ам пры ўдзеле [[Антон Адамовіч|А. Адамовіча]] «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны». «Граматыка» [[Б. Тарашкевіч]]а лічылася перавыданнем яе пятага віленскага выпуску, аднак яна была перапрацаваная і дапоўненая А. Лёсікам, [[К. Шкуцька]]м і А. Адамовічам згодна з патрабаваннямі новага правапісу. Кніга [[Я. Найдзюк]]а «[[Беларусь учора і сяньня]]» мела характар навукова-папулярнай працы, прызначанай для нацыянальнай адукацыі інтэлігенцыі і старэйшай моладзі, у прыватнасці, для вучняў настаўніцкіх семінарый. Новымі былі выданні фальклорных песень «Ой, прыйшла каляда», «Вясна-красна» і «Зборнік купальскіх і жніўных песьняў» з музычнай гарманізацыяй М. Шчаглова, А. Туранкова і інш. Некаторыя кнігі, як «Зборнік сцэнічных твораў», «Выбраныя беларускія народныя казкі» і «[[Што трэба ведаць кажнаму беларусу]]» [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], былі перадрукам ранейшых выданняў, прычым апошняя была пашырана Я. Найдзюком. Прапаведнік царквы баптыстаў у Беларусі [[Антон Кецка]] апрацаваў у 1942 г. «Эвангельскі хрысьціянскі сьпеўнік», змешчаныя ў ім 142 рэлігійныя гімны былі часткова перадрукаваныя з папраўкамі з даваенных песеннікаў і часткова новаперакладзены Наталляй Арсенневай з нямецкай мовы. Да перакладной літаратуры таксама адносіўся «[[Страявы вайсковы статут]]», апрацаваны Віталем Мікулам на загад [[Іван Ермачэнка|I. Ермачэнкі]] для патрэб самааховы, паліцыі і школьнай моладзі.
 
16 кніг, выпушчаных ВШПЛМ, было надрукавана кірыліцай, 7 — [[беларуская лацінка|лацінкай]], 1 — двума алфавітамі; лацінкай друкаваліся пераважна школьныя падручнікі. Кнігі друкаваліся, за рэдкім выключэннем, у Мінску і [[Вільня|Вільні]]. Яны выпускаліся адносна вялікімі накладамі, напр. граматыка Тарашкевіча і кірылічны варыянт «Правапісу» А. Лёсіка выдадзеныя 100-тысячным накладам кожная, а арыфметычныя задачнікі і лацінічны варыянт «Правапісу» — па 50 тыс. асобнікаў. Больш за палову выданняў ВШПЛМ, былі надрукаваныя ў апошнія месяцы акупацыі — ад снежня 1943 да чэрвеня 1944 г., толькі частка іх накладаў магла быць распаўсюджаная, з прычыны эвакуацыі таксама не было закончана выданне некалькіх кніг, падрыхтаваных ВШПЛМ да друку.