Ваенна-паветраныя сілы СССР: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Ваеннае падраздзяленне |назва = Ваенна-паветранныя сілы СССР |выява = Выя...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:41, 17 чэрвеня 2020

Ваенна-паветранныя сілы СССР — адзін з відаў Узброенных сілаў СССР.

Ваенна-паветранныя сілы СССР
Сцяг ВПС СССР
Гады існавання 1918-1991
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Тып Ваенна-паветранныя сілы
Дыслакацыя
Удзел у Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Савецка-фінская вайна, Другая сусветная вайна, Савецкая інтэрвенцыя ў Афганістан

Савецкія ВПС ствараліся разам з Чырвонай Арміяй. 28 кастрычніка 1917 па ініцыятыве Леніна было створана Бюро камісараў авіяцыі і паветраплавання. У снежні 1917 была заснаваная Усерасійская авіяцыйная калегія па кіраванні Паветраным флотам Рэспублікі, на якую ўскладаліся задачы кіраўніцтва фарміраваннем авіяцыйных частак, цэнтральных і мясцовых упраўленняў Паветранага флоту РСФСР, падрыхтоўка авіяцыйных кадраў і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. У студзені 1918 былі сфармаваныя першыя 6 авіяцыйных атрадаў (па 12 самалётаў у кожным), накіраваныя пад Петраград, на Украіну і ў Беларусь. Адначасова са стварэннем першых авіяцыйных частак праводзілася рэарганізацыя органаў кіравання. 24 мая 1918 было створана Галоўнае ўпраўленне Рабоча-Сялянскага Чырвонага Ваенна-Паветранага флоту, якое аб'ядноўвала ВПС краіны. Да лістапада 1918 года было сфарміравана 38 авіяатрады, да вясны 1919 - 61. Усяго на франтах Грамадзянскай вайны ў 1918-1920 адначасова дзейнічала да 350 савецкіх самалётаў.

У наступстве савецкія ВПС ўдзельнічалі ў Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Другой сусветнай вайне, Савецка-фінскай вайне і ў Афганскай вайне.

Савецкія ВПС спынілі сваё існаванне з распадам СССР. У снежні 1991 года савецкія Ваенна-паветраныя сілы былі падзеленыя паміж 12 новаўтворанымі незалежнымі рэспублікамі: Расіяй, Украінай, Беларуссю, Малдовай, Казахстанам, Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Туркменістанам, Узбекістанам, Кіргізіяй і Таджыкістанам. У выніку раздзела савецкіх ВПС Рэспубліцы Беларусь адышла 26-я паветраная армія, на аснове якіх у далейшым і былі створаны ваенна-паветраныя сілы Беларусі.

Літаратура

  • Скорабагаткін, К.Ф; Белавусаў, Л.І; Верхадубаў, В.Д. 50 лет вооруженных сил СССР. — М.: Воениздат, 1968. — 565 с.