Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (→‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Мінская гімназія|Мінскую гімназі]]ю (1913), [[Кіеўскі універсітэтўніверсітэт]] (1917), педагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы [[Кіеўскі камерцыйны інстытут|Кіеўскага камерцыйнага інстытута]] (1919). У 1914 друкаваўся ў газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]] (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асветны гурток «Зорка».
 
3 чэрвеня [[1919]] у [[Мінск]]у, загадчык Мінскай школы сляпых, дзе перавёў навучанне на беларускую мову. У час [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919-20]] член [[ЧБНК|Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Мінску, удзельнічаў у працы [[Беларуская школьная рада Міншчыны|Беларускай школьнай рады Мі]]ншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы. 3 кастрычніка 1919 выкладчык [[Мінская беларуская гімназія|Мінскай беларускай гімназіі]], уваходзіў у камісію пры [[Мінскі беларускі педагагічны інстытут|Мінскім беларускім педагагічным інстытуце]] па распрацоўцы беларускай матэматычнай тэрміналогіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арыфметыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арыфметычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 член прыродазнаўчага аддзялення Тэрміналагічнай камісіі [[Інбелкульт]]а, удзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізіцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі».