Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

(Адхілена апошняя 1 змена (90.179.1.217) і адноўлена версія 3189787 Igro by)
Да восені на Балканах не назіралася ніякай актыўнасці. Пасля завяршэння ўдалай кампаніі па выцісканню рускіх войскаў з Галіцыі і Букавіны, аўстра-венгры і германцы змаглі перакінуць на Балканы вялікую колькасць войскаў. У той жа час меркавалася, што Балгарыя пад уражаннем поспехаў Цэнтральных дзяржаў далучыцца да вайны на іх баку. У такім выпадку маланаселеная Сербія з невялікай арміяй трапіла б у акружэнне з двух франтоў. Англа-французская дапамога падыйшла з вялікім спазненнем - толькі 5 кастрычніка войскі сталі сыходзіць на бераг ў Салоніках. Расія, усваю чаргу, не здолела дапамагчы: нейтральная Румынія адмовілася прапусціць рускія войскі. 5 кастрычніка пачалося наступленне Аўстра-Венгрыі, а 14 кастрычніка Балгарыя абвясціла вайну краінам Антанты і пачала ваенныя дзеянні супраць Сербіі. Войска сербаў, англічан і французаў колькасна саступала сілам праціўніка больш чым у 2 разы і не мела шанцаў на поспех.
 
Да канца снежня сербскія войскі пакінулі тэрыторыю Сербіі, адступіўшы ў Албанію, адкуль у студзені 1916 г. іх рэшткі былі эвакуаваны на востраў Корфу і ў Бізерту. Англа-французскія войскі ў снежні адышлі на тэрыторыю Грэцыі, дзе змаглі замацавацца, утварыўшы Саланікійскі фронт па мяжы Грэцыі з Балгарыяй і Сербіяй. Войскі Сербскай арміі (150 000 чал.) былі захаваны і вясной 1916 ўзмацнілі Саланікійскі фронт. Уступленне Балгарыі ў вайну і падзенне Сербіі адкрыла для Цэнтральных дзяржаў прамоепрамыя паведамленнезносіны па сушы з Турцыяй.
 
== Краіны ўдзельніцы ==
Ананімны ўдзельнік