Валерый Паўлавіч Рыбараў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
пішу
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 5:
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў [[Саратаў|Саратаве]]. З 1959 года на кінастудыі «Беларусьфільм», спачатку асістэнт рэжысёра, затым рэжысёр. У 1976 годзе скончыў рэжысёрскае аддзяленне [[Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў|ЛДІТМіК]] (майстэрня В. Карпава).
 
Своеасаблівым этапным фільмам у творчым лёсе кінематаграфіста стаў дакументальны фільм «[[Тонежскія бабы]]» (1977). Фільм прысвечаны лёсу трох жыхарак вёскі і ўнікальнаму абраду сустрэчы вясны ў вёсцы [[Тонеж]] Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
 
Мастацкія фільмы «Жывы зрэз» (1978), «[[чужая бацькаўшчына (фільм)|Чужая бацькаўшчына]]» (1982) і «Сведка» (1985) сталі класікай не толькі беларускага кінематографа, але і на роўных з фільмамі Аляксея Германа і Альгімантаса Пуйпы пазначылі цэлы кірунак у савецкім кінамастацтве. Гэты напрамак называлі звышрэалізм або гіперрэалізм — асаблівая ўвага да рэалій часу, узвядзенне ў ранг мастацкай значнасці самых, здавалася б, менш важных дэталяў.