Розніца паміж версіямі "Ігнат Іпалітавіч Дамейка"

др
др (→‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
=== Паездка ў Еўропу і апошнія гады ===
[[Выява:Ignacio Domeyko e hijos.jpg|250px|thumb|Ігнат Дамейка з сынамі]]
Улетку [[1884]] года з сынамі прыбыў у [[Горад Бардо|Бардо]]. У [[Горад Парыж|Парыжы]] сустрэўся з сябрамі юнацтва [[Уладзіслаў Ласковіч|Уладзіславам Ласковічам]] і {{нп3|[[Юзаф Багдан Залескі|Юзафам Багданам Залескім|ru|Залеский, Юзеф Богдан}}Залескі]], наведаў сям'ю {{нп3|Уладзіслаў Міцкевіч|Уладзіслава Міцкевіча|pl|Władysław Mickiewicz}}, сына знакамітага паэта. У [[Горад Кракаў|Кракаве]] быў з энтузіязмам прыняты мясцовай навуковай грамадскасцю. У [[Горад Варшава|Варшаве]] сустракаўся з [[Антон Адынец|Адынцом]], пабываў у [[Горад Вільнюс|Вільні]], на радзіме ў Мядзведцы, у [[Гарадскі пасёлак Мір|Міры]] і [[Горад Навагрудак|Навагрудку]] (у сучаснай Беларусі 17 населеных пунктаў, хоць неяк звязаных з Дамейкам), пакланіўся бацькоўскім магілам. Не выпадкова ён пісаў у свой час Адаму Міцкевічу з Чылі: ''«Натуральна, перарадзіцца я нiколi не здолею і спадзяюся на Бога, што я — ці ў Кардыльерах, або каля Панар (Вільня) — усё роўна памру літвінам…»''<ref>[http://rntbcat.org.by/belnames/F_HTM/Domeiko.HTML Дамейка Ігнат Іпалітавіч — Беларускія імёны ў гісторыі]</ref>.
 
Увосень вярнуўся ў Парыж. У [[1885]] годзе пабываў у [[Горад Рым|Рыме]] (атрымаў аўдыенцыю ў [[Тытул Папы Рымскага|папы рымскага]] [[Леў XIII, Папа Рымскі|Льва XIII]]) і [[Горад Неапаль|Неапалі]], потым зноў наведаў Кракаў, адкуль з {{нп3|Пётр Семяненка|Пятром Семяненкам|ru|Семененко, Пётр}} адправіўся ў паломніцкае падарожжа па [[Святая зямля|Святой зямлі]]. Вярнуўшыся ў Парыж, неўзабаве зноў паехаў на радзіму і правёў там два з лішнім гады, толькі зрэдку ненадоўга адлучаўся.
2 473

праўкі