Розніца паміж версіямі "Уладзіслаў Бэлза"

49 байтаў выдалена ,  10 месяцаў таму
др
 
Уладзіслаў Бэлза нарадзіўся [[17 кастрычніка]] [[1847]] года ў [[Варшава|Варшаве]] ў сям’і Юзафа Бэлзы — польскага хіміка, піянера цукровай прамысловасці ў Польшчы і Аўгусты Багумілы Феафілы Астроўскай. Скончыў Варшаўскую дзяржаўную гімназію ў 1865 годзе. Паступіў у Казанскі кадэцкі корпус, але пакінуў яго і перавёўся ў Варшаўскую галоўную школу, у якой вучыўся з [[1866]] па [[1868]] год.
 
У [[1868]] годзе Уладзіслаў Бэлза выехаў за мяжу ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыю]] ў [[Львоў]]. Падарожнічаў па Італіі, Швейцарыі і Францыі, дзе зблізіўся з паэтам {{нп5|Юзаф[[Юзэф Багдан Залескі|Юзафам Залескім|ru|Залеский,_Юзеф_Богдан}}]] і па яго парадзе пасяліўся ў [[Познань|Познані]]. Уладзіслаў Бэлза стаў адным з арганізатараў выданняў «Прамень, часопіс для дзяцей» ({{lang-pl|Promyk. Tygodnik dla Dzieci}}) і «Уважлівым дзецям таварыш» ({{lang-pl|Towarzysz pilnych Dzieci}}), ініцыятарам стварэння польскага тэатра ў [[Познань|Познані]]. Прымаў актыўны ўдзел у процідзеянні германізацыі польскага насельніцтва ў [[Сілезія|Сілезіі]] і Вялікапольскім рэгіёне, таму ў [[1871]] годзе нямецкі ўрад абвясціў Бэлзу [[Персона нон грата|персонай нон грата]] і забараніў яму знаходжанне ў межах [[Прусія|Прусіі]]. Бэлза быў вымушаны пераехаць у [[Прага|Прагу]], адкуль у лютым [[1872]] года пераехаў у Львоў.
 
У Львове Уладзіслаў Бэлза супрацоўнічаў з выданнямі «Dziennik Polski» і «Gazetа Narodowа». Уладзіслаў Бэлза слухаў лекцыі Антонія Малецкага і Рамана Пілата ва [[Львоўскі ўніверсітэт імя Яна Казіміра|Універсітэце Яна Казіміра]]. Бэлза быў ініцыятарам стварэння ў 1880 годзе ў Львове «Літаратурна-мастацкага гуртка» ({{lang-pl|Koło Literacko-Artystyczne}}).
2 473

праўкі