Розніца паміж версіямі "Ірына Антонаўна Іода"

няма тлумачэння праўкі
Скончыла ў [[1952]] годзе [[Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум]], працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. [[Карма (Кармянскі раён)|Карма]]. У [[1959]] годзе скончыла [[Беларускі політэхнічны інстытут]], маючы ўжо трохгадовага сына<ref name="ais">[https://ais.by/story/2572 Ирина Антоновна Иодо: «Я как бы плыла по светлой реке судьбы»]</ref>.
 
Працавала ў інстытуце «[[Мінскпраект]]» (1959—1962); [[Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР|Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР]] (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела [[БелНДІПгорадабудаўніцтва]] (1981—1990); адначасова з [[1968]], пасля заканчэння аспірантуры, куды яе ўгаварыў паступіць [[А. П. Воінаў]]<ref name="ais"/>, у [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце]]: асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт, намеснік загадчыка<ref name="АСБ">{{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|Иодо Ирина Антоновна}}</ref>, прафесар<ref name="АБ"/> кафедры «Горадабудаўніцтва» ([[архітэктурны факультэт БНТУ|архітэктурныархітэктурнага факультэтфакультэта]], кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)<ref name="АБ">{{крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|Іода Ірына Антонаўна}}</ref>. [[Кандыдат архітэктуры]] (1968), дацэнт (1970)<ref name="ХЕХ"/>.
 
Член [[Саюза архітэктараў СССР]] з [[1962]] года, у [[1980]]—[[1988]] гадах член Упраўлення і член Рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў<ref name="ХЕХ"/>.
 
== Дзейнасць ==
У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу праектных матэрыялаў: [[генеральны план Мінска]] (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гарадскіх цэнтраў у [[Мінск]]у, ([[ПДП]] раёнаў па [[Харкаўская вуліца (Мінск)|вул. ХаркаўскаяХаркаўскай]] ([[1972]]), [[Вуліца Апанскага (Мінск)|Апанскага]] ([[1969]]), [[вуліца Залатая Горка|Залатая Горка]] ([[1970]]; у той час раён [[Бондараўская вуліца (Мінск)|Бондараўская]] — [[Высокая вуліца (Мінск)|Высокая]]), [[Вуліца Веры Харужай (Мінск)|В. Харужай]]<ref name="ais"/>, праект забудовы [[Праспект Машэрава (Мінск, стары)|праспект Машэрава]] (1978, 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе) у Мінску<ref name="АСБ"/>; [[Жлобін]]е, [[Слуцк]]у, [[Брэст|Брэсце]], схемы і праекты раённай планіроўкі на тэрыторыі БССР<ref name="ХЕХ"/>, «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» ([[1975]]), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)<ref name="АБ"/> і інш. Выконвала конкурсныя праекты па забудове Мінска і Брэста (адзначаны прэміямі)<ref name="ХЕХ">{{крыніцы/Хто ёсць хто ў Беларусі. Архітэктары|Иодо Ирина Антоновна}}</ref>.
 
Нацыянальны каардынатар і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы справаздачы пра чалавечае развіццё «Беларусь: Асяроддзе для чалавека» ([[ААН]]/[[ПРААН]], [[1996]]), член рэдакцыйных калегій перыядычных выданняў па архітэктуры; навуковы кансультант «[[Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Белapyci|Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Белapyci]]» (у 5 т., [[1984]]—[[1987]]). Член увесь час дзеючых навукова-тэхнічных і мастацкіх саветаў у Беларусі<ref name="ХЕХ"/>.
 
У навуковых працах даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы [[горадабудаўніцтва]], фарміраванне і развіццё [[сетка населеных месцаў|сеткі населеных месцаў]]<ref name="АБ"/>. У вобласці тэорыі, практыкі і метадалогіі выкладання ў [[ВНУ]], а таксама ў вобласці планіроўкі і забудовы населеных месцаў выканана каля 300 прац. Апублікавана ў адкрытым друку больш 180 прац (у тым ліку аўтар і сааўтар 9 кніг) у т.л.: «Досвед працы і новыя кірункі ў раённай планіроўцы Беларусі» (1976, у аўтарскім калектыве), «Асновы горадабудаўніцтва. Тэорыя і метадалогія» ([[1983]]), «Рэгуляванне развіцця ўзаемазлучанай групы населеных месцаў, якія фармуюцца на базе буйнога горада» (1985, у аўтарскім калектыве), «Фарміраванне і развіццё комплексных тэрытарыяльных сістэм» (1986, у аўтарскім калектыве). «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве)<ref name="АСБ"/>; выдадзена 14 навучальна-метадычных прац, сярод іх 4 [[падручнік]]і. Удзельнічала ў падрыхтоўцы закона «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ([[1993]]), у распрацоўцы Горадабудаўнічай Хартыі СНД ([[1997]]), Горадабудаўнічай дактрыны Рэспублікі Беларусь ([[2003]]), у падрыхтоўцы дакладаў Ураду краіны. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 7 прававых і нарматыўных дакументаў, у распрацоўцы больш 30 праектна-практычных прац, каля 40 справаздач па навукова-даследчых тэмах міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага і ведамаснага значэння. Узначальвала савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у вобласці архітэктуры (1996—2011). Асабіста падрыхтавала 10 [[кандыдат архітэктуры|кандыдатаў архітэктуры]]<ref name="ХЕХ"/>.
 
 
== Узнагароды ==