Катынскі расстрэл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
Тэрмін «Катынскі расстрэл» спачатку выкарыстоўваўся ў дачыненні пакарання смерцю польскіх афіцэраў у [[Катынскі лес|Катынскім лесе]]. Пасля знаходжання іншых масавых пахаванняў польскіх грамадзян, а таксама савецкіх архіўных дакументаў, якія сведчылі пра расстрэлы, тэрміны «Катынскі расстрэл» і «Катынскае злачынства» сталі ўжываць таксама ў адносінах да праведзеных у красавіка-маі 1940 года расстрэлаў польскіх грамадзян, якія змяшчаліся ў розных лагерах і турмах НКУС СССР<ref name="memorial" />.
 
Вядомыя чатыры групы масавых пахаванняў ахвяр расстрэлу: у Катынскім лесе, блізу {{нп3|Меднага (Цверская вобласць)||ru|Медное (Тверская область)}}, на ўскраіне [[Харкаў|Харкава]] і каля пасёлка {{нп3|БыкоўняБыкаўня||pl|Bykownia}} пад [[Кіеў|Кіевам]]. Да эксгумацыйных работ 1990-х гадоў было дакладна вядома толькі аб Катынскім пахаванні, таму за серыяй злачынстваў на розных тэрыторыях замацавалася назва менавіта гэтай лакацыі.
 
Упершыню пра Катынь даведаліся ад мясцовых жыхароў польскія чыгуначнікі, якія ў 1942 годзе працавалі пад Смаленскам у нямецкіх брыгадах. У сакавіку-красавіку [[1943]] года група нямецкіх экспертаў на чале з прафесарам Буцам выявіла ў Катынскім лесе 8 брацкіх магіл. 10 красавіка 1943 года немцы накіравалі ў Катынь групу польскіх грамадскіх дзеячаў з Варшавы і Кракава. 13 красавіка 1943 года нямецкае радыё паведаміла ўсяму свету пра пахаванні ў Катыні і назвала лічбу 10 тысяч чалавек.