Розніца паміж версіямі «Аўстралапітэкі»

др
няма тлумачэння праўкі
др (→‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB)
др
'''Аўстралапітэкі''' — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства [[гамініды|гамінідаў]].
 
Першыя выкапнёвыя рэшткіпарэшткі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў [[1924]] на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву па месцы знаходкі — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі раскопак на тэрыторыі [[Афрыка|Афрыкі]] ў другой палове ХХ ст. сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 мільёнаў гадоў таму.
 
Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. [[Галаўны мозг]] аўстралапітэкаў меў аб'ём каля 650 см³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.