Алесь Адамовіч (СБП): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дапоўніў біяграфію.
Радок 83:
 
Этапаваны быў, верагодна, у Багаслаўскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобласці (каля [[Краснатур’інск|Чырвонатурыйска]]), які ўваходзіў у аб'яднаньне «Восток-Ураллаг». Падчас зняволеньня рабіў няўдалую спробу ўцёкаў. Пасля гэтага быў пераведзены ў адзін з штрафных лагерных пунктаў. [[Антон Фурс]] прыгадваў: «Алесь падшукаў сабе супольніка, маладога, такога ж зуха-хлопца, як сам. Будучы на працы за зонай, яны падлавілі-такі момант, перапаўзлі забараняльную паласу… Але праз колькі дзён абодваіх прывезлі на вахту, збітых да паўсмерці. Далёка яны не адышлі, папаліся. Дзіва што: ва ўсе бакі непраходная тайга, лагеры, вайсковыя заставы. Ды і мясцовае насельніцтва было зацікаўленае высачыць і злавіць збеглых зэкаў — за кожную галаву тады плацілі мукой, цукрам і іншымі дэфіцытнымі прадуктамі».
 
Пасля вызвалення жыў у Туле (на вуліцы Луначарскага), працаваў у ЦКІБе (Цэнтральнае канструктарскае даследчае бюро - абароннае прадпрыемства па вытворчасці зброі). На 1994 год быў яшчэ жывы.
 
Рэабілітаваны ў [[1990-я]] гады. У часы дэмакратызацыі выступаў у друку на тэму ўспамінаў пра беларускі паваенны моладзевы антысавецкі рух.