Канстанцін Іванавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
Сын астрожскага князя [[Іван Васілевіч Астрожскі|Івана Васілевіча]] і Васілісы, дачкі бельскага князя [[Іван Уладзіміравіч Бельскі|Івана Уладзіміравіча]]. Пэўны час ідэнтыфікацыя асобы маці была спрэчнай, урэшце, гэта вызначыў прывілей ад 20/21 снежня 1522 года на імя К. І. Астрожскага, які называе яе поўным імем і перадае яе «двор» [[Аграгарадок Смальяны|Смаляны]] ў Аршанскім павеце Канстанціну Іванавічу і яго сыну [[Ілья Канстанцінавіч Астрожскі|Ільі]]<ref>Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 12 (1522—1529): Užrašymų knyga 12 / Parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. — Vilnius, 2001. — P. 192—193; AS. Т. III. № CCXLVIII. — Lwów, 1890. — S. 242—243. </ref>.
 
Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў [[вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1492-1494|маскоўска-літоўскай вайне]] (1492—1494). Магчыма, у 1494-14961494—1496 года служыў імператару [[Максіміліян I Габсбург|Максіміліяну I]] і браў удзел у яго кампаніі на поўначы Італіі, прынамсі пра гэта згадваў {{нп5|Ян Дантышак|Ян Дантышак|pl|Jan_Dantyszek}}, пасол [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта Старога]] ў Іспаніі<ref>''Acta Tomiciana'', ed. S. Gorski, vol. 9. -- — Posnaniae, 1856, 158.</ref>. У 37-гадовым узросце атрымаў урад вялікага гетмана літоўскага. Паводле Попісу 1528 года, выстаўляў са сваіх зямель 426 вершнікаў, т.б. меў каля 41 тыс. падданых. У барацьбе з крымскімі татарамі і маскоўцамі К. І. Астрожскі, як адзначана ў надпісу на надмагіллі, здабыў 63 перамогі. Асабліва вядомая перамога над маскоўскім войскам у [[Бітва пад Оршай|бітве пад Оршай]] на Крапіўне ([[8 верасня]] [[1514]]). Апякун праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы, у т.л. у Вільні. Быў двойчы жанаты з [[Таццяна Сямёнаўна з Гальшанскіх|Таццянай з Гальшанскіх]], пасагам за якой атрымаў вялікія вотчыны (частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копысем і Баранню і інш.) і Аляксандрай са Слуцкіх. Ад першага шлюбу меў сына [[Ілля Канстанцінавіч Астрожскі|Іллю]], ад другога — [[Канстанцін Васіль Астрожскі|Канстанціна-Васіля]]. Пахаваны ў [[Кіева-Пячорская лаўра|Кіева-Пячорскай лаўры]].
 
Валодаў 91 горадам і мястэчкам, у т.л. Астрог, Дарагабуж, Гарадзец, Здалбунаў, Красілаў, Палонае, Роўна, Свіцязь, Тураў, Чуднаў і інш., а таксама падараванымі вялікім князем двары ў Вільні, Менску і Луцку. Падданыя К. І. Астрожскага з 1518 года мелі прывілей на бязмытны гандаль на луцкіх торгах і кірмашах.
 
У 1491-15301491—1530 гадах у Астрогу пабудавана каменная пяціверхая Богаяўленская царква і Траецкі манастыр. У 1507 годзе падарыў Дзерманскаму Траецкаму манастыру рукапіснае Евангелле, пабудаваў і ўклаў фундуш на царкву ў [[Смалявічы|Смалявічах]], ахвяраваў грошы на будаўніцтва Жыдзічынскага манастыра.
 
== Памяць ==