Масавыя беспарадкі ў Душанбэ (1990): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
== Ход падзей ==
Пасля шырання чутак [[11 лютага]] каля будынка ЦК КП Таджыкістана сабраліся больш 4 тысяч чалавек. Тыя некалькі сем'яў армян, якія прыехалі ў Душанбэ, заявіўшы, што не хочуць быць прычынай бед таджыкскага народа, пакінулі рэспубліку<ref name="Reg" />. Ужо на [[12 лютага|наступны дзень]] выкрыкі ў натоўпе «Далоў армян!» змяніліся вымогаміпатрабаваннямі «Далоў [[Кахар Махкамавіч Махкамаў|Махкамава]]!» (першы сакратар ЦК КП Таджыкістана). Дэманстранты прарваліся ў будынак і падпалілі яго. Да вечара ў адказ на адкрыццё агню міліцыяй халастымі патронамі пачаліся падпалы ларкоў, пагромы крам<ref>[http://www.xserver.ru/user/vimvs/ Война и мир в современном Таджикистане]</ref>.
 
[[13 лютага]] ў Душанбэ спынілі працу гарадскі, міжгародны і чыгуначны транспарт, інстытуты і школы, дзіцячыя сады, амаль усе крамы і прадпрыемствы, банкі, тэлефонная сувязь і пошта, перасталі выходзіць газеты<ref>[http://www.nabludatel.ru/numers/1999/5/13.htm «Вятский наблюдатель» Номер 5 за январь 1999 г.]</ref>.