Свята-Петра-Паўлаўская капліца (Лясная): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Архітэктура: дапаўненне
Радок 52:
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры [[руска-візантыйская архітэктура|неарускага стылю]], стылізацыі [[Маскоўскі Крэмль|крамлёўскіх вежаў Масквы]]. Мураваны будынак цэнтрычнай 4-граннай пірамідальнай 2-яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершанай 8-гранным лускаватым [[шацёр (архітэктура)|шатром]] з [[купал-цыбуліна|цыбулепадобнай]] [[галоўка (архітэктура)|галоўкай]].
Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца цагляная [[капліца]] цэнтрычнай шмат’яруснай кампазіцыі з рысамі рамантычнага кірунку рускага [[мадэрн]]у. Завершаная васьмігранным [[шацёр, архітэктура|шатром]] з невялікім [[барабан, архітэктура|барабанам]] і цыбулепадобнай [[галоўка, архітэктура|галоўкай]] (агульная вышыня 40,9 м). Квадратнае ў плане (15х15 м) збудаванне. Першы ярус пастаўлены на п’едэстал (вышыня 2,1 м) з вялікіх гранітных блокаў, мае трох[[арка|арачныя]] [[партал, архітэктура|парталы]] з белага каменю і завершаны поясам несапраўдных машыкуляў. Другі ярус — кубічны аб’ём, прарэзаны з чатырох бакоў высокімі [[арка|арачнымі]] вокнамі і завершаны зубцамі ў выглядзе ластаўчынага хвасту. Сцены абліцаваныя залацістай керамічнай пліткай, уваходы, перамычкі, паяскі і [[карніз]]ы аздобленыя пераважна белым пясчанікам. Капліцу ўпрыгожваюць мазаічныя пано-абразы: на галоўным фасадзе (на вышыне больш за 10 м) і ў нішы паміж вокнамі першага ярусу ўсходняга фасада (на вышыні 3 м). Інтэр’ер зальны. Капліца з’яўляецца прыкладам арганічнага сінтэзу дойлідства і мастацтва. У будынку размешчаны музей гісторыі бітвы пад Лясной. Помнік рэспубліканскага значэння. Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы зрабіў беларускі архітэктар [[Валерый Рыгоравіч Слюнчанка|Валерый Слюнчанка]]<ref>[http://pawet.net/ns/2015/33/%E2%84%96_33_(1236).html ''Pawet.net № 33 (1236)''. Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі]</ref>.
 
Пастаўлена на магутны стылабат, выкладзены з гранітных квадратаў, ярусв абліцаваны светла-жоўтай цэглай, аздабленні (уваходныя [[партал]]ы, перамычкі аконных праёмаў, паясы і [[карніз]]ы) з белага радамскага пясчаніку. Ярусы апяразаны паясамі і [[Машыкуль|машыкулямі]]. Тры ўваходы вырашаны магутнымі перспектыўнымі арачнымі парталамі. На арачным імпесце галоўнага ўвахода надпіс: ''«В лето от рождества Христова тысяча семьсот восьмого. Великий император Петр».'' Вышэй над уваходам — [[званіца]] пад кілепадобным шчыпцом і лучковым праёмам.
 
Галоўны фасад упрыгожаны мазаікай «Маці Божая з дзіцем». Усходні алтарны фасад прарэзаны 2 вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі, якія ахоплены магутным арачным парталам, дэкарыраваны паміж імі мазаічным пано «Апостал Пётр». Мазаікі выкананы ў майстэрні В. А. Фралова ў Пецярбургу. Другі ярус завершаны зубцамі ў выглядзе «ластаўчына хваста». Лучковыя аконныя праёмы 2-га яруса ў [[ліштва]]х. Па скругленых вуглах 1-га яруса і над галоўным уваходам — вузкія аконныя праёмы-[[байніца|байніцы]].
 
Унутраная прастора перакрыта [[крыжовае скляпенне|крыжовым скляпеннем]] з распалубкамі; сцены абліцаваны керамічнай пліткай, падлога выкладзена тэракотавай пліткай, у алтары і на салеі паркетная падлога. За [[балюстрада|балюстраднай]] агароджай стаяў 3-ярусны, афарбаваны белай эмаллю сасновы [[іканастас]] на 20 абразоў. На сценах віселі 2 мармуровыя дошкі: адна са спісам вайсковых часцей, якія бралі ўдзел у бітве, другая — з копіяй рэляцыі аб гэтай бітве. Насценная размалёўка не захавалася.
 
Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы выканаў беларускі архітэктар [[Валерый Рыгоравіч Слюнчанка|Валерый Слюнчанка]]<ref>[http://pawet.net/ns/2015/33/%E2%84%96_33_(1236).html ''Pawet.net № 33 (1236)''. Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі]</ref>.
 
Капліца ўдала ўпісваецца ў ландшафт мясцовасці, яго архітэктурна-мастацкая ідэя падпарадкавана гераічнай тэме<ref>{{Крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)}} — С. 272</ref>.
 
== Манумент ==