Свята-Петра-Паўлаўская капліца (Лясная): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
паўтор інфармацыі
Радок 41:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Церковь при Лесной.jpg|thumb|злева|міні|Першая мемарыяльная царква ў Лясной]]
Першы драўляны мемарыяльны храм у гонар гэтай падзеі быў збудаваны тут паводле загада [[Пётр I (імператар расійскі)|імператара]] ў 1708 годзе і з’яўляўся помнікам архітэктуры [[барока]; быў вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам 5-граннай [[апсіда|апсіды]] з [[рызніца]]й і [[прытвор]]а-ганка з 3 арачнымі ўваходамі. Зруб завяршаўся ўсечаным [[шацёр (архітэктура)|шатром]], над якім [[чацвярык (збудаванне)|чацверыковы]] [[барабан (архітэктура)|барабан]] быў накрыты пластычным [[купал]]ам з [[Ліхтар (архітэктура)|ліхтаром]]. Арыгінальнае шатровае завяршэнне набыла і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Унутры шацёр і барабан былі размаляваны.
 
Радок 70 ⟶ 71:
 
Вырашаны ў выглядзе гранітнай скалы, на вяршыні якой бронзавы шыракакрылы арол, які рве капцюрамі павержаны шведскі сцяг з паламаным дрэўкам. На пастаменце — дошка з рэльефным надпісам: ''«У памяць бітвы пры Лясной. Маці Палтаўскай перамогі — 1708 г. 28 верасня 1908 г.»''. На процілеглым баку [[бронза]]вая дошка са спісам палкоў — удзельнікаў бітвы.
 
== Пятроўская царква ==
[[Файл:Церковь при Лесной.jpg|thumb|злева|250px|Драўляная царква Раства Багародзіцы, пабудаваная гвардзейцамі Пятра I у памяць перамогі каля вёскі Лясной. М. Рашэўскі. Ніва. 1899.]]
У ансамбль уваходзіла таксама [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Лясная|Пятроўская царква]], пабудаваная воінамі расійскай арміі ў [[1708]] г. адразу пасля бітвы па загаду Пятра I. Складалася з выцягнутага прамавугольнага ў плане асноўнага зрубу, накрытага [[шатровы дах|шатровым]] дахам з [[галоўка, архітэктура|галоўкай]] у цэнтры, і квадратнага ў плане [[алтар]]нага (з невысокімі [[сакрысція]]мі па баках) зрубу, завершанага таксама [[галоўка, архітэктура|галоўкай]]. Сцены былі вертыкальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. У інтэр’еры знаходзіліся медныя мемарыяльныя дошкі з графічнымі выявамі бітвы. Не збераглася.
 
== Зноскі ==