Свята-Петра-Паўлаўская капліца (Лясная): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
стыль
Радок 42:
== Гісторыя ==
[[Файл:Церковь при Лесной.jpg|thumb|злева|міні|Першая мемарыяльная царква ў Лясной]]
Першы драўляны мемарыяльны храм у гонар гэтай падзеі быў збудаваны тут паводле загада [[Пётр I (імператар расійскі)|імператара]] ў 1708 годзе і з’яўляўся помнікам архітэктуры [[барока]]; быў вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам 5-граннай [[апсіда|апсіды]] з [[рызніца]]й і [[прытвор]]а-ганка з 3 арачнымі ўваходамі. Зруб завяршаўся ўсечаным [[шацёр (архітэктура)|шатром]], над якім [[чацвярык (збудаванне)|чацверыковы]] [[барабан (архітэктура)|барабан]] быў накрыты пластычным [[купал]]ам з [[Ліхтар (архітэктура)|ліхтаром]]. Арыгінальнае шатровае завяршэнне набыла і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамібрусамі-сцяжкамі ў прасценках. Унутры шацёр і барабан былі размаляваны.
 
У 1748 годзе ўладальнік Лясной пан Валкавіцкі перавёз царкву ў свой маёнтак [[Галавенчыцы (Чавускі раён)|Галавенчыцы]] і там зрабіў з яе фамільную пахавальню.
 
Ідэя ўзвесці новы помнік узнікла ў 1889 годзе ў сувязі з набліжэннім 200-й гадавіны гістарычнай бітвы. У 1904 годзе члену інжынернага камітэта Галоўнага інжынераінжынернага ўпраўлення прафесару архітэктуры [[А. І. фон Гаген|А. І. фон Гагену]] было даручана скласці праект помніка-храма. Гэты праект быў ухвалены ў жніўні 1908 года.
 
Будаўніцтвам, якое праводзіла Бабруйская ваенна-інжынерная дыстанцыя, кіраваў ваенны інжынер [[І. А. Лідзверс]]. Інжынер [[І. А. Бакіцька]] ўдасканаліў першапачатковы праект (мураванае скляпенне заменена больш сучасным бетонным, чарапічнае пакрыццё шатра — жалезным ацынкаваным лускатым). За будаўніцтва храма адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі майстры І. Гоп і А. Іваноў.
Радок 56:
Помнік архітэктуры [[руска-візантыйская архітэктура|неарускага стылю]], стылізацыі [[Маскоўскі Крэмль|крамлёўскіх вежаў Масквы]]. Мураваны будынак цэнтрычнай 4-граннай пірамідальнай 2-яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершанай 8-гранным лускаватым [[шацёр (архітэктура)|шатром]] з [[купал-цыбуліна|цыбулепадобнай]] [[галоўка (архітэктура)|галоўкай]].
 
Пастаўлена на магутны [[стылабат]], выкладзены з гранітных квадратаў, ярусвярусы абліцаваны светла-жоўтай цэглай, аздабленні (уваходныя [[партал]]ы, перамычкі аконных праёмаў, паясы і [[карніз]]ы) з белага радамскага пясчаніку. Ярусы апяразаны паясамі і [[Машыкуль|машыкулямі]]. Тры ўваходы вырашаны магутнымі перспектыўнымі арачнымі парталамі. На арачным імпесцеімпэсце галоўнага ўвахода надпіс: ''«В лето от рождества Христова тысяча семьсот восьмого. Великий император Петр».'' Вышэй над уваходам — [[званіца]] пад кілепадобным шчыпцом і [[лучковая арка|лучковым]] праёмам.
 
Галоўны фасад упрыгожаны мазаікай[[мазаіка]]й «Маці Божая з дзіцем». Усходні алтарны [[фасад]] прарэзаны 2 вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі, якія ахоплены магутным арачным парталам, дэкарыраваны паміж імі мазаічным [[пано]] «Апостал Пётр». Мазаікі выкананы ў майстэрні В. А.{{нп5|Уладзімір Аляксандравіч Фралоў|Уладзіміра Фралова|ru|Фролов, Владимир Александрович}} ў Пецярбургу. Другі ярус завершаны зубцамі ў выглядзе «ластаўчына хваста». Лучковыя аконныя праёмы 2-га яруса ў [[ліштва]]х. Па скругленых вуглах 1-га яруса і над галоўным уваходам — вузкія аконныя праёмы-[[байніца|байніцы]].
 
Унутраная прастора перакрыта [[крыжовае скляпенне|крыжовым скляпеннем]] з распалубкамі; сцены абліцаваны керамічнай пліткай, падлога выкладзена тэракотавай пліткай, у алтары і на салеі паркетная падлога. За [[балюстрада|балюстраднай]] агароджай стаяў 3-ярусны, афарбаваны белай эмаллю сасновы [[іканастас]] на 20 абразоў. На сценах віселі 2 мармуровыя дошкі: адна са спісам вайсковых часцей, якія бралі ўдзел у бітве, другая — з копіяй рэляцыі аб гэтай бітве. Насценная размалёўка не захавалася.
 
У інтэр’еры капліцы вылучаюцца іканастас — {{ГККРБ 4|513Ж001066}}, два [[ківот]]ы — {{ГККРБ 4|513Ж001067}}, мазаічны абраз «Казанская ікона Божай Маці» — {{ГККРБ 4|513Ж001068}}, мазаічны абраз «Апостал Пётр» — {{ГККРБ 4|513Ж001069}}.
 
Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы выканаў беларускі архітэктар [[Валерый Рыгоравіч Слюнчанка|Валерый Слюнчанка]]<ref>[http://pawet.net/ns/2015/33/%E2%84%96_33_(1236).html ''Pawet.net № 33 (1236)''. Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі]</ref>.
Радок 68 ⟶ 70:
== Манумент ==
[[Файл:Вайсковы помнік, усталяваны да 200-годдзя перамогі рускіх над шведамі пад вёскай Лясной.jpg|250px|злева|thumb|Помнік у гонар перамогі рускіх войскаў]]
Побач з капліцай на сродкі палкоў-ветэранаў пастаўлены скульптурны помнік, адкрыты 28 верасня 1908 года. Быў створаны вядомым рускім скульптарам-анамалістам {{нп5|Арцемій Лаўрэнцьевіч Обер|А. Л. Оберам|ru|Обер, Артемий Лаврентьевич}}.
 
Вырашаны ў выглядзе гранітнай скалы, на вяршыні якой бронзавы шыракакрылы арол, які рве капцюрамікіпцюрамі павержаны шведскі сцяг з паламаным дрэўкам. На пастаменце — дошка з рэльефным надпісам: ''«У памяць бітвы пры Лясной. Маці Палтаўскай перамогі — 1708 г. 28 верасня 1908 г.»''. На процілеглым баку [[бронза]]вая дошка са спісам палкоў — удзельнікаў бітвы.
 
Помнік — {{ГККРБ 4|511Д000532}}