Паўстанне Хмяльніцкага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 45:
'''Казацка-сялянская вайна ([[1648]]—[[1651]])''' — баявыя дзеянні, распачатыя казацкім паўстаннем на Украіне на чале з гетманам [[Багдан Хмяльніцкі|Багданам Хмяльніцкім]] у [[1648]] г., якія вяліся на значнай частцы тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Пад час вайны ў гетмана і казацкай старшыны з’явіўся план стварэння ўласнай дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і паўднёва-ўсходнія землі [[ВКЛ]], прынамсі [[Падняпроўе]] і [[Палессе]].
 
== Перадумовы ==
Далучэнне сучасных украінскіх земляў да польскай кароны адбылося ў 1569 годзе пад час [[Люблінская унія|Люблінскага сойму]], на якім кароль польскі і вялікі князь літоўскі [[Жыгімонт II Аўгуст]] асобным актам далучыў большую яе частку да земляў кароны. З моманту далучэння на гэтых землях адбываўся працэс акаталічвання мясцовай шляхты. Паступова ў руках магнатаў кансалідваліся аграменныя абшары зямлі з якіх яны спрабавалі атрымаць як мага больш прыбыткаў узмацняя прыгнёт прыгонных. З 1596г. пачалося гвалтоўнае распаўсюджванне ўніяцтва сярод мясцовых жыхароў. Праваслаўная шляхта паступова выдалялася з усіх кіраўнічых пасадаў, нават сярэдняга і дробнага рангу.
 
Гэтыя ўсе падзеі прывялі да цэлага шэрагу паўстанняў пад кіраўніцтвам казакоў у 1620-1630-х гадах. Усе паўстанні былі жорстка задушаны. На ўсе запыты паўстанцаў аб паслабленні прыгнёту, прыгнёт толькі павялічваўся.
 
== Пачатак паўстання (1648-1649) ==
Увесну 1647 года падстараста Д. Чаплінскі зрабаваў Суботаў, хутар палкоўніка запарожскага войска Багдана Хмяльніцкага. Ён да смерці збіў 10 гадовага сына Хмяльніцкага і звёз жанчыну з якой той жыў пасля смерці жонкі. Хмяльніцкі пачаў шукаць справядлівасці ў судзе, але марна. Хмяльніцкі не дабіўся праўды нават у караля [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава]]. Па адной з легенд, кароль адказаў Хмяльніцкаму: "У цябе ёсць твая шабля". Хмяльніцкі адправіўся на нізы, тэрыторыю ніжэй Запарожскай Сечы, дзе ён хутка знайшоў прыхільнікаў паквітацца з палякамі.
 
У 1648 годзе Багдан Хмяльніцкі быў выбраны гетманам. Сяляне з усёй Украіны пачлі збягаць ад сваіх паноў і далучацца да Хмяльніцкага. Пачаліся таксама паспяховыя перамовы з крымскім ханам. У выніку хан направіў некалькі тысяч конніцы ў дапамогу казакам.
 
22 красавіка 1648 адбылася першая вялікая перамога паўстанцаў [[Бітва пад Жоўтымі Водамі|пад Жоўтымі Водамі]]. 15 траўня амаль 20 тысячная армія палякаў таксама была разбіты каля Корсуня. Пасля гэтых перамог, улетку разгарнулася жорсткія баі на правабярэжжы паміж арміямі Максіма Крываноса і Ярэмы Вішявецкага. Пад час гэтых дзеянняў моцна пацярпела насельніцтва гэтых тэрыторый. Войскі Рэчы Паспалітой забівалі казакоў ды сялян, а паўстанцы таксама сябе паводзілі з шляхтай, духавенствам ды яўрэямі, якія часта падтрымлівалі ўлады.
 
Напрыканцы лета ўрад Рэчы Паспалітой выслаў яшчэ адну 40000 армію супраць Хмяльніцкага пад кіраўніцтвам О. Канецпольськага, М. Астрарога ды Д. 3аслаўскага. Але ўсе яны былі слаба дасведчаныя ў вайсковай справе. Упэўненыя ў сваёй перамозе, яны дазволілі паўстанцам заняць надзвычай выгадныя пазіцыі каля Піляўцаў. 23 верасня паўстанцы ўшчэнт разбілі войска Рэчы Паспалітай і баявыя дзеянні пернесліся ў Заходнюю Украіну і ўжо ў лістападзе ўзялі ў аблогу Львоў.
 
У красавіку 1649 года новая армія палякаў зноў пайшла ў наступ на Хмяльніцкага але безпаспяхова. 18 жніўня 1649 года было падпісана Збораўскае пагадненне, але гэтай дамовай не былі задаволены абодва бакі.
 
== Дзеянні на тэрыторыі ВКЛ ==
Яшчэ ў маі 1648 г. [[Багдан Хмяльніцкі]] пачаў засылаць у паўднёва-ўсходнія раёны ВКЛ сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі тут баявыя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.