Розніца паміж версіямі "Касмапалітызм"

2 байты дададзена ,  4 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
др (арфаграфія, вікіфікацыя)
 
'''Касмапалітызм''' (ад {{lang-grc|κοσμοπολίτης}} (kosmopolites) — касмапаліт, чалавек свету) — [[ідэалогія]], [[светапогляд]], згодна з якім, усе чалавечыя [[этнічная група|этнічныя групы]] належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай [[мараль|маралі]]. Касмапалітызм можа пацягнуць за сабой ідэю стварэння свайго роду сусветнага ўрада, ці можа проста звярнуцца да больш шырокіх маральных, эканамічных і / ці палітычныя адносін паміж [[дзяржава]]мі і асобамі з розных краін. Чалавек, які прытрымліваецца ідэі касмапалітызму ў любых яго формах называецца касмапалітам. Касмапалітызм гэта таксама ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай [[нацыя|нацыі]], альбо такітакое паняцце ўвогуле адмаўляюць.
 
Касмапалітычная супольнасць можа грунтавацца на ўсёабдымнай маралі, агульных эканамічных адносінах, альбо палітычнай структуры, якая ўключае ў сабе розныя народы. Напрыклад, [[Квамэ Энтані Апіа]] прадугледжвае магчымасць існавання касмапалітычнае супольнасці, у якой людзі з розных месцаў, прастораў (фізічных, эканамічных і іншых) уваходзяць у адносіны ўзаемнай павагі, нягледзячы на розныя вераванні і перакананні (рэлігійныя, палітычныя і іншыя).
Ананімны ўдзельнік