Алег Васілевіч Куржалаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
дзеля пераносу файла
Радок 7:
 
У [[1978]] г. вярнуўся у [[Віцебск]], дзе стаў працаваць адказным сакратаром Кастрычніцкага раённага савета [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГіК)]] і займаўся мемарыяльным краязнаўствам. Рыхтаваў інфармацыйныя даведкі, гістарычныя запіскі, абгрунтаванні, неабходныя для ўзяцця пад ахову выяўленых аб’ектаў. Вычытваў і пісаў абгрунтаванні на дасланыя гранкі другога тома «[[Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|Збору помнікаў гісторыі і культуры]]», прысвечанага [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Па ініцыятыве А. Куржалава было ўсталявана некалькі [[Мемарыяльная дошка|мемарыяльных дошак]], у тым ліку ў гонар [[Паўстанне 1863 года|паўстання 1863 г.]] на будынку [[Віцебская ратуша|ратушы]] (была знятая пад час рэстаўрацыі будынка і не адноўленая).
[[Файл:Viciebsk, Vialikaja-Zadunaŭskaja. Віцебск, Вялікая-Задунаўская (1941-44) (1).jpg|міні|Дамы на пл. Свабоды, знішчаныя ў другой палове 1980-х гадоў]]
У першай палове 1980-х гг. працягвалася руйнаванне старой забудовы Віцебска. Былі знішчаныя будынкі па [[Вуліца Леніна (Віцебск)|вул. Леніна]], старая аптэка на [[Плошча Свабоды (Віцебск)|пл. Свабоды]]. Як кіраўнік раённага аддзялення таварыства аховы помнікаў А. Куржалаў выказаўся супраць гэтага, пачаў пісаць дакладныя ў гарвыканкам, не паставіў подпіс пад рашэннем аб зносе аптэкі.
[[Файл:Віцебск. Пакроўскі сабор і Царква Святога Афанасія.jpg|thumb|Выратаваны [[Пакроўскі сабор (Віцебск)|Пакроўскі сабор]] у наш час]]