Розніца паміж версіямі "Вірулентнасць"

Аб’ём не змяніўся ,  3 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
др (вырашэнне неадназначнасцяў using AWB)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
 
'''Вірулентнасць''' (ад {{lang-la|Virulentusvirulentus}} - атрутны) — ступень здольнасці дадзенага інфекцыйнага агента (штаму мікраарганізма або [[Вірусы|віруса]]) заражаць дадзены [[арганізм]]. Вірулентнасць нераўназначная здольнасці выклікаць захворванне (патагеннасці), бо пасля заражэння мікраарганізм можа ператварацца ў сімбіёнта арганізма-гаспадара, не выклікаючы адмоўных наступстваў. Паказчыкамі вірулентнасці з'яўляюцца ўмоўныя велічыні — мінімальная смяротная, 50%-ная смяротная, 50%-ная інфікуючая доза.
 
Вірулентнасць залежыць ад уласцівасцяў самога інфекцыйнага агента, а таксама ад адчувальнасці (успрымальнасці) арганізма-гаспадара. Ступень вірулентнасці вымяраецца ў колькасці адзінак (клетак або вірусных часціц) інфекцыйнага агента, неабходных для заражэння арганізма. Вірулентнасць можа вагацца ў значнай ступені ў межах аднаго віду мікраарганізма. Пры падтрыманні інфекцыйнага агента ў лабараторных умовах яго вірулентнасць часта аслабляецца, што выкарыстоўваецца пры вытворчасці [[вакцына|вакцыны]]. Змены вірулентнасці, як у бок узмацнення, так і паслаблення можна таксама дамагчыся ў выніку мутагеннага ўздзеяння на інфекцыйны агент.
118

правак