Каска-дэна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Этнічная група| group = Каска-дэна<br /> (''Kaska Dena'') | image = Выява:Girl in jacket - Kaska - Lower Post BC 1945.jpg...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
| popplace = [[Канада]]
| langs = каска
| rels = [[анімізм]], [[шаманізм]], [[хрысціянства]]
| related = [[тальтан]], [[тагіш]]
}}
 
'''Каска-дэна''' (саманазва ''Kaska Dena'') — [[атабаскі]] народ, карэнныя жыхары паўночнага захаду [[Канада|Канады]]. Агульная колькасць (2016 г.) - 1 435 чал.
 
Каска-дэна насяляюць [[гара|горны]] рэгіён на паўднёвым усходзе канадскай тэрыторыі [[Юкан (тэрыторыя)|Юкан]] і поўначы правінцыі [[Брытанская Калумбія]]. У мінулым вылучалася 5 тэрытарыяльных груп:
* ''Tu'tcogotena''
* ''Ki stagotena''
* ''Espatodena''
* ''Naatitu a gotena''
* ''Tse lona''
 
Усе яны падзяляліся на [[Фратрыя|фратрыі]] ваўка і крумкача, што мелі пераважна [[рытуал]]ьную функцыю. Галоўнай сацыяльнай адзінкай здаўна з'яўлялася пашыраная [[сям'я]] на чале мужчыны-[[паляванне|паляўнічага]]. Да прыходу еўрапейцаў галоўнымі заняткамі былі паляванне на [[лось|ласёў]] і [[карыбу]], [[рыбалоўства]] і [[збіральніцтва]]. З [[1820]] г. былі ўцягнуты ў футравы [[гандаль]] з [[Еўропа|еўрапейцамі]]. Сем'і сезонна вандравалі па пэўных тэрыторыях. Жылі ў часовых паўзямлянкавых [[вігвам]]ах. Іх будавалі жанчыны.
 
У нашы дні вылучаюцца 4 аўтаномныя аб'яднанні каска-дэна, кожная з якіх мае статус «першаснай нацыі». Для каардынацыі супольнасці створана Рада Каска-Дэна.
 
Каска-дэна збераглі вусны [[фальклор]] і [[музыка|музычную]] спадчыну. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. большасць вернікаў прынялі [[каталіцызм]]. Захаваліся толькі некаторыя рысы традыцыйных [[анімізм|анімістычных]] вераванняў.
 
== Спасылкі ==