Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 101:
}}
{{Гісторыя Беларусі}}
'''Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка Белару́сі''' (скарочана '''ССРБ'''), '''Белару́ская Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка''' (скарочана '''БССР''') — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў студзені-лютым [[1919]] года пад кантролем бальшавіцкага ўрада.
 
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне [[25 сакавіка]] [[1918]] года [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)]] і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у [[Масква|Маскве]] да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.
 
Па пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. [[А. Чарвякоў]], [[З. Жылуновіч]] і іншыя лідары выступалі за стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўваходжанне яе ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Кіраўнікі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Заходняй вобласці [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Мяснікоў]], [[В. Кнорын]], [[Майсей Іосіфавіч Калмановіч|М. Калмановіч]], [[К. ЛандарЛандэр]] і іншыя не прызнавалі існавання беларускага этнасу, і ажыццяўлення права нацыі на самавызначэнне ва ўмовах набліжэння, як ім здавалася, сусветнай рэвалюцыі таксама не прызнавалі.
 
Пасля заканчэння германскай акупацыі Беларусі ў канцы 1918 і заняцця яе тэрыторыі Чырвонай Арміяй узнікла неабходнасць тэрміновага стварэння на гэтых землях савецкай дзяржаўнасці. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі.
 
30—31 снежня [[I з'ездз’езд КП(б)Б|6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б)]], якая адбылася ў [[Смаленск]]у, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, большая частка Смаленскай, часткі [[Віленская губерня|Віленскай]] (без Вільні), Ковенскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі]] (старшыня [[З. Жылуновіч]]), маніфестам якога [[1 студзеня]] [[1919]] года Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а [[Рада БНР|Рада]] і ўрад БНР аб’яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.
 
8 студзеня 1919 годугода ўрад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Мінск.
 
16 студзеня 1919 годугода ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркавання з урадам ССРБ і ЦБ КП(б)Б пастанавіў выключыць са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні.
 
22 студзеня 1919 годугода спецыяльна прысланы ў Мінск эмісар ЦК РКП(б) А. Іофэ аб'явіўаб’явіў рашэнне ЦК РКП(б) адносна трох беларускіх губэрняўгуберняў.
 
31 студзеня 1919 годугода ССРБ выйшла са складу РСФСР (пры гэтым усходнебеларускія землі засталіся ў складзе РСФСР). У той жа дзень урад Савецкай Расіі прыняў пастанову «О признании независимости Социалистической Советской Республики Белоруссии».
 
Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.
 
На [[I Усебеларускі з'ездз’езд Саветаў|Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў]], які адбыўся ў [[Мінск]]у 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з’езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія засталіся ў складзе [[РСФСР]]. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з’езд, патрабаваў аб’яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб «засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў». Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.
 
[[27 лютага]] 1919 года на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у [[Вільня|Вільні]] было аформлена стварэнне [[Літбел|Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел)]] у складзе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.
 
Гісторык [[Сяргей Траццяк]] адзначыў, што, магчыма, БССР дазволілі ўтварыцца менавіта як буфернай краіне — той зямлі, якой расійскія ўлады ў выпадку геапалітычных канфліктаў змогуць ахвяраваць<ref>[http://zviazda.by/be/news/20181129/1543500373-na-shlyahu-belaruskay-dzyarzhaunasci На шляху беларускай дзяржаўнасці]</ref>.
 
ССРБ як дзяржаўнае ўтварэнне праіснавала не больш як месяц. Невялікі час гісторыя адвяла і адзінай Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Ужо вясной 1919 года яе тэрыторыю захапілі легіёны «начальніка дзяржавы Польскай» Ю. Пілсудскага. Пасля іх выгнання 31.7. ліпеня 1920 угода ў Мінску адбылося па сутнасці другое абвяшчэнне ССРБ на прынцыпах Маніфеста студзеня 1919 года. Толькі цяпер яна працягвала адлік гісторыі ва «ўрэзаным стане». Спатрэбіўся значны час, каб вярнуць у склад Беларусі тэрыторыі, страчаныя ў час грамадзянскай вайны, ваеннай інтэрвенцыі 1918—201918—1920 гадоў і польскай акупацыі.
 
{{зноскі}}