Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by з дапамогай AWB
Радок 35:
 
У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з’яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і [[Белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|«белых»]]. Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірных рэлігійна-палітычных маніфестацый у касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з Расійскай імперыяй<ref name="МБП"/>.
 
 
Таксама не было адзінства і сярод «чырвоных». Правую, памяркоўную іх частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры — польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі і Літвы і Правабярэжнай Украіны. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанні, а сялянам — аддаць адразу ва ўласнасць тыя зямельныя надзелы, якія яны атрымалі паводле царскага маніфесту 19 лютага 1861 г., г. зн. без выкупных плацяжоў і «часоваабавязаных адносін». Утвораны летам 1862 Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся з правых «чырвоных», дэкларавалася зраўноўванне сялян у правах з шляхтай, замена рэкрутчыны трохгадовай вайсковай службай на сваёй радзіме і падушнага падатку ранейшым падымным, адмена забароны ўніяцкай царквы і надзяленне беззямельных сялян за ўдзел у паўстанні 3 моргамі (каля 2 га) зямлі<ref>Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. / Міхась Біч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 39.</ref>.
Радок 65 ⟶ 64:
У чэрвені-ліпені 1863 у выніку рэпрэсій Мураўёва ад падтрымкі паўстання адышлі памешчыкі Літвы і Беларусі. Тады ў склад Віленскага камітэта быў вернуты Каліноўскі, а 31.7.1863 узначаліў яго. 22 жніўня Каліноўскаму былі перададзеныя паўнамоцтвы камісара варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага была сканцэнтравана ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на землях Літвы і Беларусі. На важнейшыя пасады Каліноўскі паставіў сваіх аднадумцаў — так, В. Урублеўскі стаў ваенным начальнікам Гродзенскага ваяводства, [[Іосіф Мацвеевіч Ямант|І. Ямант]] — камісарам у Мінску, А. Мацкевіч — ваенным арганізатарам узброеных сіл Ковенскага ваяводства.
 
Аднак, і новаму складу кіраўніцтва не ўдалося дамагчыся пералому ў ваенных дзеяннях. Пад пачатак верасня 1863 года паўстанне ў літоўска-беларускіх губернях было практычна задушана. [[16 снежня]] ў [[Коўна|Коўне]] расійскія ўлады павесілі Антона Мацкевіча, прызначанага Каліноўскім арганізатара ўзброеных сіл Ковенскага ваяводства. 21 і 30 снежня былі павешаныя сябры Каліноўскага Ігнат Здановіч і [[Ціт Далеўскі]].<ref>[http://nnnashaniva.by/?c=ar&i=184665 Змагацца і памерці, каб стаць легендай: «Бітва за Каліноўскага»] // [[Наша Ніва (1991)|Наша ніва]], 2 лютага 2017</ref>.
 
Пасля паразы ў ваенных дзеяннях у 1863 паўстанцы перайшлі да партызанскай барацьбы. У далейшым барацьба перайшла ў сферу грамадскага непадпарадкавання і адміністрацыйных рэпрэсій, яна працягвалася і пасля сканчэння паўстання.