Беларуская АЭС: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 28:
 
== Гісторыя ==
Разглядаліся два сцэнарыі будаўніцтва АЭС сумарнай магутнасцю 2 млн кВт: увод трох энергаблокаў магутнасцю 0,640 млн кВт кожны і двух энергаблокаў магутнасцю 1,0 млн кВт. Першапачаткова прыняты план будаўніцтва электрастанцыі з трыма энергаблокамі<ref>Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь — № 7 (122), 2006. — С. 71.</ref>. Пазней перайшлі да плана з двума рэактарамі<ref name="naviny.by">[http://naviny.by/rubrics/economic/2007/10/11/ic_news_113_278437 Беларусь рассматривает три группы зарубежных компаний в качестве участников строительства АЭС]</ref>.
 
З-за абгрунтаванай [[Чарнобыльская катастрофа|постчарнобыльскай]] радыефобіі насельніцтва Беларусі праекты будаўніцтва былі замарожаныя, кіраўніцтва дзяржавы абвясціла фактычны мараторый на ўзвядзенне АЭС. Грамадзянам было абяцана правядзенне рэферэндуму па гэтым дэлікатным пытанні<ref>[http://www.eprussia.ru/pressa/articles/3996.htm Программа-минимум и программа-максимум Александра Лукашенко]</ref><ref>[http://naviny.by/rubrics/economic/2006/09/01/ic_news_113_258203/ Лукашенко: решение о строительстве АЭС будет приниматься с учетом мнения народа]</ref>. Яшчэ ў [[2003]] кіраўніцтва Беларусі лічыла, што адсутнічае дастатковая матывацыя для прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС<ref>[https://archive.is/20120805092135/www.president.gov.by/press13015.html Александр Лукашенко провел совещание по вопросам обеспечения надежной работы энергетического комплекса страны]</ref>. Аднак імклівае развіццё негатыўных тэндэнцый на сусветным рынку энерганосьбітаў вымусіла беларускі ўрад прыняць безальтэрнатыўнае рашэнне будаваць Беларускую АЭС.
 
Канчатковае палітычнае рашэнне аб будаўніцтве было прынята [[15 студзеня]] [[2008]] года на пасяджэнні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь<ref name="Rada">< /ref>. [[31 студзеня]] 2008 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь [[Аляксандр Лукашэнка]] падпісаў Пастанову Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паводле якой планавалася пабудаваць у Рэспубліцы Беларусь атамную электрастанцыю сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з уводам у эксплуатацыю першага энергетычнага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2008-30/2008-30(061-061).pdf&oldDocPage=1 Постановление Совета Безопасности Республики Беларусь от 31 января 2008 г. № 1 «О развитии атомной энергетики в Республике Беларусь»]</ref>.
 
Аляксандр Лукашэнка, у пасланні народу і парламенту ў 2019 годзе сказаў, што АЭС каштуе беларусам танней, чым планавалася. Паводле яго слоў, кошт сапраўды знізіўся з 10 млрд. долараў ЗША да 7 млрд за кошт дзеянняў беларускага боку па жорсткім кантролі пры будаўніцтве<ref>{{cite web|url = http://president.gov.by/by/news_by/view/paslanne-belaruskamu-narodu-i-natsyjanalnamu-sxodu-20904/|title = Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу|author = |date = 2019-04-19|work = Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|language = |accessdate = 2020-02-19}}</ref>.
Радок 45:
Прагнозы ўплыву АЭС на агульную сітуацыю ў энергетычнай сферы ў Беларусі:
* У энергабалансе Беларусі ў 2020 ядзернае паліва зойме 14-16 % — каля 4 млн тон умоўнага паліва (туп) з агульных 40 млн туп паліўна-энергетычнага балансу Рэспублікі Беларусь<ref name="percent">Мілена Ануфрыёнак. [http://news.belta.by/by/print?id=185608 У энергабалансе Беларусі да 2020 года ядзернае паліва зойме каля 14-16 працэнтаў]// [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]. [[15 лістапада]] [[2007]]</ref>.
* Па папярэдніх падліках тарыфы на электраэнергію ў Беларусі ў 2020 знізяцца ў параўнанні з 2015 на 10-15 %<ref name="percent">< /ref>.
 
Развіццё атамнай энергетыкі названа важнейшым фактарам забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны разам з мадэрнізацыяй дзеючай энергасістэмы, выкарыстаннем аднаўляемых крыніц энергіі, скарачэннем энергаёмістасці ВУП і дыверсіфікацыяй крыніц паступлення вуглевадароднай сыравіны <ref>[http://www.interfax.by/?id=33&id_sp=45615&lang=ru Развитие атомной энергетики обеспечит укрепление независимости и экономической самостоятельности Беларуси — А.Лукашенко]</ref>.
Радок 99:
На нарадзе ў [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] па пытаннях правядзення падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС [[11 кастрычніка]] [[2007]] была аб’яўлена, што Беларусь разглядае тры групы замежных кампаній у якасці патэнцыйных удзельнікаў будаўніцтва АЭС: амерыкана-японскую, французска-германскую і расійскую. Не выключаецца магчымасць удзелу [[Украіна|Украіны]] ў гэтым праекце. Магчыма таксама аб’яднанне тэхнічных і праграмных распрацовак адразу некалькіх з гэтых кампаній.
 
Выказана меркаванне, што ў якасці генеральнага праектавальніка будучай АЭС мусіць выступаць беларуская арганізацыя<ref>[http:// name="naviny.by"/rubrics/economic/2007/10/11/ic_news_113_278437 Беларусь рассматривает три группы зарубежных компаний в качестве участников строительства АЭС]</ref>. [[15 лістапада]] 2007 ім стала Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДПІЭнергапрам» (РУП «БелНДПІЭнергапрам»)<ref name="Цімашпольскі">Мілена Ануфрыёнак. [http://news.belta.by/by/print?id=185591 Беларусь прыцягне ў якасці міжнароднага эксперта па будаўніцтву АЭС Кіеўскі інстытут «Энергапраект»]// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 15 лістапада 2007</ref>.
 
У складзе [[Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства энергетыкі]] ствараецца дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі для выканання функцый заказчыка па выкананню комплексу падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС.
Радок 109:
[[9 студзеня]] 2008 Урадам Рэспублікі Беларусь створана дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», падпарадкаванае Міністэрству энергетыкі. Выконваючым абавязкі дырэктара ўстановы прызначаны Міхаіл Філімонаў, кіраўнік ААТ «Белэнергабуд»<ref>Мілена Ануфрыёнак. [http://www.belta.by/by/print?id=193472 Выконваючым абавязкі кіраўніка Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі назначаны Міхаіл Філімонаў]// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. [[9 студзеня]] 2008</ref>.
 
У снежні 2008 дырэктар дэпартамента па развіцці ядзернай энергетыкі Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша адзначыў, што «Росатом» стане генеральным падрадчыкам будаўніцтва. Перамовы з расійскім бокам пройдуць у пачатку 2009. З яго слоў, беларуская адміністрацыя не мела іншага выхаду, бо атрымала прапанову толькі ад расійскай кампаніі. У сваю чаргу, пасол Францыі ў свой час звярнула ўвагу, што тэндэрная прапанова была сфармулявана такім чынам, што яе выканаць мог толькі «Росатом», бо толькі расійская кампанія будуе рэактары запрошванага тыпу. Французская «Арэва» і амерыканска-японская карпарацыя вырабляюць рэактары іншага пакалення<ref>Мікола Бугай. [http://www.nnnashaniva.by/index.php?c=ar&i=22579 АЭС на Нарачы збудуюць расіяне]// [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]. № 48 (598) [[29 снежня]] 2008. С. 5.</ref>.
 
29 красавіка 2010 Міністэрства энергетыкі паведаміла, што Беларуская АЭС будзе будавацца па праекце «АЭС-2006», па якім пабудаваная Ленінградская АЭС і планіруецца ўзвядзенне станцый у Калініградзе і Варонежы <ref>Ірына Аніскевіч. [http://www.belta.by/ru/main_news_other/?id=525030 Белорусская АЭС будет строиться по проекту «АЭС-2006» — Минэнерго]// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. [[29 красавіка]] 2010</ref>. «АЭС-2006» — гэта тыпавы праект расійскай атамнай станцыі новага пакалення 3+ з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. Рэалізоўваць праект пад ключ будзе «Росатом».