Раман Аляксандравіч Скірмунт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (7) з дапамогай AWB
Радок 139:
[[Віленскія кансерватары]] (князь [[Яўстах Каятан Сапега (1881)|Яўстах Сапега]] і Станіслаў Мацкевіч (1896—1966)) таксама прынялі актыўны ўдзел у распрацоўцы новай канстытуцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Другой Рэчы Паспалітай]] (прынятай [[23 красавіка]] [[1935]] г.). [[28 жніўня]] [[1933]] г. у [[Вільнюс|Вільні]] ў будынку [[Віленскі зямельны банк|Віленскага зямельнага банка]] адбыўся сход, скліканы Кансерватыўнай арганізацыяй дзяржаўнай працы, на якім князь [[Яўстах Каятан Сапега (1881)|Яўстах Сапега]] (1881—1963), які яшчэ ў [[1930]] г. напісаў трактат «Канстытуцыя дзяржаўных інтарэсаў» («Konstytucja racji stanu»), зачытаў даклад аб юрыдычных рашэннях, прапануемых у новую канстытуцыю. Узначальваў і кіраваў сходам сенатар Раман Скірмунт.
 
У верасні 1939 года<ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/15/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82%D1%8B:_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%96_1939_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.html Палескія Скірмунты: трагедыя восені 1939 года]</ref> мясцовае насельніцтва Піншчыны, якое падтрымлівала бальшавікоў, зрабіла фатальную памылку: выбегла сустракаць з чырвонымі транспарантамі цягнік, поўны польскіх жаўнераў. Раман Скірмунт упаў перад апошнімі на калені, каб тыя не каралі мужыкоў<ref name = "nn">[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=201366 Як беларускага прэм’ера прымушалі самому сабе магілу капаць] // [[Наша Ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>.
 
<gallery perrow="5">
Радок 173:
Атрымаўшы звесткі пра напад СССР, Раман Скірмунт з сястрой Аленай і яе мужам Баляславам Скірмунтам выехалі з Парэчча ў Пінск. Вечарам 20 верасня 1939 г. у горад увайшлі часткі Чырвонай арміі. У наступныя дні адбыліся масавыя арышты «класава чужога элементу». Былі арыштаваныя таксама Скірмунты. Але ў турме яны прабылі толькі суткі. Пасля допыту і запісу асабістых дадзеных іх, як і большасць іншых арыштантаў, выпусцілі на свабоду. Напрыканцы верасня Раман і Баляслаў Скірмунты вырашылі вярнуцца ў Парэчча.
 
Як згадвае айцец [[Мікалай (Мацукевіч)]], у вераснёўскую суматоху пасля заняцця [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] савецкімі войскамі ў [[1939]] годзе Раман Скірмунт хаваўся ў свайго сябра, селяніна Рамана Баранчука ў вёсцы Парэчча. Але камуністы знайшлі яго й вывелі за Ясельду ў Коранскі лес<ref name="nnnashaniva.by">[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=204572 nnnashaniva.by]</ref>.
 
[[File:Burial place of Raman Skirmunt.JPG|справа|thumb|Месца пахавання Рамана Скірмунта, парк «Парэчча» ў былым маёнтку Скірмунтаў у Парэччы. Фота 2013 г.]]
[[File:Парэчча. Камень Скірмунту.jpg|thumb|Мемарыяльны камень Раману Скірмунту ў Парэччы. Фота 2013 г.]]
Раніцай 6 кастрычніка Скірмунтаў арыштавалі ўзброеныя «камітэтчыкі» і памясцілі ў карцар былой управы гміны, якая стала сядзібай камітэта. Раніцай наступнага дня арыштаваных пасадзілі на воз і заявілі, што павязуць у Пінск на допыт. Але спачатку агульны сход вяскоўцаў павінен быў стаць «народным судом» над памешчыкам. Марыя Нікалайчык (1920 г. нар.) распавяла, што людзі плакалі, а Скірмунт сказаў: «Я з вамы прошчаюса назаўжды. Спадзяюся, што нікому не зрабіў кепскага»<ref name="ReferenceC">[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=219738 nnnashaniva.by]</ref>.
 
Раман Скірмунт быў забіты мясцовымі жыхарамі<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/18/18kom_smalanczuk.htm Жыццё і смерць Рамана Скірмунта (паводле вусных успамінаў жыхароў Піншчыны)]</ref> на загад савецкага камісара Холадава<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Глеб Лабадзенка]].|загаловак=Страляйце так, я ад людзей ніколі не адварочваўся|спасылка=http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=44689|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=7 кастрычніка 2009|нумар=[http://www.zviazda.by/ru/archive/index.php?idate=2009-10-07 189 (26547)]|старонкі=[http://www.zviazda.by/a2ttachments/44708/7kas-7.indd.pdf 7]|issn=1990-763x}}</ref>. Старшыня сельсавету загадаў адвесці яго і ягонага швагра Баляслава Скірмунта ў Пінск. Не даходзячы да горада, у лесе, іх спынілі, далі ў рукі рыдлёўкі ды загадалі капаць сабе магілы. Раман Скірмунт, якому на той момант споўніўся 71 год, абапёрся аб дрэва і сказаў: «Я не заслужыў, каб сабе самому капаць магілу». Абодвух, расстраляўшы, скінулі ў яму, нават добра не прысыпаўшы<ref name = "nn" />. Прыгадвалі, што перад смерццю Раману Скірмунту загадалі адвярнуцца ад забойцаў. Ён адмовіўся: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся».
 
Каб супакоіць народ некалькі чалавек, што бралі ўдзел у забойстве Рамана Скірмунта, энкавэдысты арыштавалі й вывезлі ў Сібір. Вясной 1940 года пастухі, якія пасвілі кароў у Коранскім лесе, знайшлі цела Рамана Скірмунта ды паведамілі ўладам пра знаходку. Раман Баранчук збіў з дошак труну свайму былому прыяцелю. Калі цела Рамана Скірмунта везлі праз вёску Парэчча, сяляне высыпалі на вуліцу, каб аддаць апошнюю пашану свайму пану. Энкавэдысты, вярхом на конях, праводзілі цела й тайна пахавалі Рамана Скірмунта ў ягоным родным маёнтку Парэчча<ref name="nnnashaniva.by"/>.
 
== Памяць ==