Фердынанд I Габсбург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 47:
=== Фердынанд у беларускай гісторыі ===
[[Выява:Kober Anna Jagiellon as a widow.jpg|thumb|left|''Партрэт Ганны Ягелонкі''. Марцін Кобер (1595)]]
На венскім кангрэсе [[1515]], у выніку дыпламатычнай місіi Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Старога), які атрымаў за гэта тытул імперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з [[Ганна Ягелонка|Ганнай Ягелонкай]], дачкой чэшскага i вянгеpскага каpаля Уладзіслава Ягелона, унучкай Казіміpа (шлюб заключаны ў [[1521]]), i аб магчымасці пераходу Чэхіi i Венгpыі ад [[Ягелоны|Ягелонаў]] да [[габсбургі|Габсбургаў]]. [[Жыгімонт II Аўгуст]] быў двойчы ([[1543]]—[[1545]] i з [[1553]]) жанаты з дачкамі Фердынанда i Ганны Ягелонкі: [[Елізавета Аўстрыйская, 1526—1545|Лізаветай]] (1526—1545) i Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў [[Мікалай Радзівіл Чорны]]. Пасля разгрома Венгрыі туркамі [[бітва пры Мохачы|пры Мохачы]] ў 1526 i гібелі свайго швагра [[Людовік II Ягелон|Людовіка II Ягелона]] Фердынанд абраны каpалём Чэхіi i Венгpыі, што выклікала серыю грамадзянскіх войн паміж прыхільнікамі яго i венгерскага магната [[Янаш Запальяі|Янаша Запальяі]], таксама абранага венгерскім каралём i падтрыманага [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчай]]. Жорстка падавіу рух за незалежнасць Чэхіi, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў “сепаратысцкай”«сепаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў [[Вільня|Вільні]] у [[1528]] адзначалі, што літоўскія [[паны-рада]] больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача [[Канстанцін Астрожскі|Канстанціна Астрожскага]], які сімпатызаваў Запальяі. Выхадцы з [[ВКЛ]] непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, [[Іван Сямёнавіч Перасветаў|I. Перасветаў]], які ў [[1535]] быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара [[Пётр IV Рарэш|Пятра Рарэша]]. У [[1532]] [[Iлья Астрожскі]], насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з [[Асманская імперыя|Турцыяй]]. У [[1535]]—[[1539]] у батанічным садзе Фердынанда ў Празе працаваў [[Ф. Скарына]], па некаторых звестках, быў яго асабістым урачом.
 
{{зноскі}}