Розніца паміж версіямі "Друцк"

108 байтаў дададзена ,  1 год таму
→‎Гісторыя: - выпраўленне памылак
(→‎Гісторыя: - выпраўленне памылак)
 
 
== Гісторыя ==
[[Дзядзінец]] і [[вакольны горад]] старажытнага Друцка (''Дрютьск'', ''Дрьтеск'', ''Дрьютек'', ''Друтеск'', ''Друческ'') існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — [[пасад]], на левым<ref>Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.</ref>. Паводле сведчання [[Друцкае Евангелле|Друцкага Евангелля]], у [[1001]] тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Але гэтае сведчанне можа быць вынікам позняй падчысткі аднаго з трымальнікаўуладальнікаў рукапісу, вядомага калекцыянера і фальсіфікатара Аляксандра Сулакадзэва, які такім чынам хацеў павысіць кошт рукапісу. Першае ўпамінанне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха ў 1078.
 
З летапісаў бачнавядома, што ў [[11 стагоддзе|XI]]—[[12 стагоддзе|XII]] ст. Друцк уваходзіў у склад [[Полацкае княства|Полацкай зямлі]]. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, пасля княжання [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Брачыславіча]], калі горад быў уцягнуты ў іх барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі.
 
УЗнаходзiўся ў складзе [[Друцкае княства|Друцкага княства]] (з [[1101]]). УПад час адной з войнаў [[12 стагоддзе|XII]] ст. горад быў цалкам разбуранызруйнаваны ([[1116]]). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. УзмацнелыГорад горадякi ўзмацнеў, цяпер зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіцьрабіў спробуспробы ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы ў Полацкай зямлі. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалода Барысавіча]], які ў [[1158]] г. з менскага палону прыехаў у Слуцк. Тут ён даведаўся, што дручане і некаторыя з палачан гатовыя актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на полацкі сталец. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, колішні полацкі князь накіраваўся да Друцка ([[1159]]). Глеба Расціславіча — сына князя Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалімоцна моцнае супраціўленнесупраціўляліся. Не маючы сілдастатковай перавагi, каб атрымаць перамогу, бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку.
 
У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі самі прымаюць рашэнні, які бок падтрымацьпадтрымлiваць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу воінаў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое «пасіўнае» супрацьстаянне доўжыласяцагнулася амаль тыдзень. Святаслаў падышоўпадыйшоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу таемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.
 
Звесткі пра Друцк XIII ст. вельмі скупыя і няпэўныя. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вялікага князя літоўскага [[Рынгольд]]а і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый, а Друцк і наваколле былі ўключаны ў [[Вялікае Княства Літоўскае]]. Але верагоднасць гэтых звестак сумніўнаясумнеўная. Магчыма, ушто пад час праўлення [[Гедзімін]]а паміж ім і друцкім княземкнязём Іванам узнікбыў канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. УПад час барацьбы за велікакняжацкі сталец паміж [[Свідрыгайла]]м і [[Вітаўт]]ам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у спачуванні свайму саперніку і прымусіў «княжат друцких с боярам своими» прысягнуць яму.
 
Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524, калі ў выніку бою паміж [[Вялікае Княства Маскоўскае|маскоўскімі]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскімі]] войскамі горад быў спалены. Войны Масквы з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з рукурук у рукі, разбурэнні і паборы абодвух бакоў паставіліпераўтварылi горад на ўзровеньу малалюднагамалалюднае мястэчка.
 
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на «дольніцы», якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду князёў [[Род Друцкіх|Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.
 
Горад часоў [[16 стагоддзе|XVI ст.]] апісваўся ў апавяданнях канца [[17 стагоддзе|XVII ст.]] як такі, што меў 7 міль акружнасці і славіўся двумадзвюма сотнямі выдатных храмаў, але ўпад час жорсткай вайны быў дашчэнтуушчэнт спустошаны,зруйнаваны і лёс яго параўноўваўся з лёсам [[Троя|Троі]]<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».</ref>.
 
{{зноскі}}
Ананімны ўдзельнік