Розніца паміж версіямі "Баміянскія статуі Буды"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Баміянская даліна. Гісторыя: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB)
 
[[File:Taller Buddha of Bamiyan before and after destruction.jpg|thumb|]]
[[File:Taller Buddha of Bamiyan before and after destruction.jpg|thumb|]] '''Баміянскія статуі Буды''' — дзве гіганцкія статуі [[Буда|Буды]] (55 і 37 метраў), якія ўваходзілі ў комплекс будыйскіх манастыроў у Баміянскай даліне. У 2001 годзе, насуперак пратэстаў сусветнай грамадскасці і іншых ісламскіх краін, статуі былі па-варварску разбураныя [[талібы|талібамі]], якія палічылі, што яны з'яўляюцца паганскімі ідаламі і падлягаюць знішчэнню.
 
Статуі былі высечаныя ў навакольных скалах, часткова дапоўненыя трывалай тынкоўкай, што трымалася на драўлянай арматуры. Выкананыя з дрэва верхнія часткі скульптур былі страчаны яшчэ ў старажытнасці. Акрамя разбураных скульптур, у манастырах даліны маецца яшчэ адна, якая паказвае Буду, што ляжыць; яе раскопкі пачаліся ў 2004 годзе.
У II стагоддзі тут паўсталі будысцкія манастыры. Пры цары [[Ашока|Ашоку]] было пачата будаўніцтва гіганцкіх статуй, якое завяршылася толькі праз дзвесце гадоў. У V стагоддзі кітайскі падарожнік піша пра дзесяць манастыроў, якія засялялі тысячы манахаў. Шырокія пячорныя комплексы, высечаныя ў скалах, служылі заезным дваром для пілігрымаў і гандляроў. У XI стагоддзі даліна была далучаная да мусульманскай дзяржавы Газневідаў, аднак будысцкія святыні тады не былі разбураныя. У даліне вырас горад Гаўгале, упрыгожаны выдатнымі [[мячэць|мячэцямі]]. У [[1221]] войскі [[Чынгісхан]]а разбурылі горад і спустошылі даліну. У сярэднявеччы комплекс будысцкіх манастыроў у Баміянскай даліне атрымаў назву '''Кафіркала''' - горад няверных.
 
[[Катэгорыя:Будызм у Афганістане]]