Міхась Кавыль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
 
== Біяграфія ==
Нapaдзiўcя на Случчы­не. Ягоны бацька неўзабаве загінуў у вой­ску падчас [[Першая Сусветная вайна|Пepшaй Сycвeтнaй вaйны]], і ў мaцi засталося пяцёpa дзяцeй. Вучыўся ў Грэскай сямігодцы, пасля ў Грозаўскай, а потым зноў у Грэскай, якую скончыў у 1930. У [[1930]]—[[1933]] вучыўся ў [[Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум|Беларускім педагагічным тэхнікуме (Мінск)]]. [[23 лютага]] [[1933]] арыштаваны і асуджаны на 3 гады зняволення па справе «Беларускай народнай Грамады». Пакаранне адбываў на [[Далёкі Усход|Далёкім Усходзе]]. У 1935 годзе вызвалены, жыў у [[Варонеж]]ы ([[1935]]—[[1941]], дзе вучыўся ў педагагічным інстытуце, працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Камінтэрн», настаўнічаў.
 
З пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] на тэрыторыі [[СССР]] на Украінскім фронце. У [[1942]] трапіў у палон, у [[1943]] выпушчаны на волю, вярнуўся ў [[Мінск]]. Скончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Берлінам, на якіх рыхтавалі будучых кіраўнікоў [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]], працаваў у аддзеле прапаганды ў Мінску.