Розніца паміж версіямі "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка"

др (вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (4) з дапамогай AWB)
=== Пяты прэзідэнцкі тэрмін (з 2015 года) ===
{{main|Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)}}
Як заўважыў палітолаг [[Андрэй Казакевіч]], на выбарах у 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка не даваў папулісцкіх і фінансавых абяцанняў. Але ў 2015 годзе была надзвычай напружаная сітуацыя ва [[Украіна|Украіне]], і на гэтым фоне наяўнасць нейкай «стабільнасці» ўжо была значным пасланнем для насельніцтва. Таксама былі істотныя чаканні зменаў. У прынцыпе, змены і адбываліся, асабліва ў знешняй палітыцы. Былі чаканні эканамічных рэформаў, лібералізацыі. Наступны адыход ад лібералізацыі пачаўся ў Беларусі прыкладна з [[2018]] года<ref>[https://www.svaboda.org/a/30704431.html svaboda.org]</ref>.
 
[[2 красавіка]] [[2015]] года Аляксандрам Лукашэнкам быў выдадзены [[Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»]] (больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве). [[12 студзеня]] [[2017]] года ён падпісаў дэкрэт № 1, які ўнёс змены ў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», удакладніўшы спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за неўдзел у фінансаванні дзяржрасходаў.