Розніца паміж версіямі "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка"

 
[[18 жніўня]] Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. [[Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь|Прэм’ер-міністрам]] стаў [[Сяргей Румас]], заменены чатыры з пяці намеснікаў прэм’ера, а таксама прызначаны новыя міністры [[Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак|архітэктуры і будаўніцтва]], [[Павел Уладзіміравіч Уцюпін|прамысловасці]], [[Канстанцін Канстанцінавіч Шульган|сувязі і інфарматызацыі]], [[Дзмітрый Мікалаевіч Крутой|эканомікі]] і [[Раман Аляксандравіч Галоўчанка|старшыня ДВПК]]<ref name="nn">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=214578 Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры]</ref>.
 
На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з [[Расія]]й, у т.л. [[Беларуска-расійскі канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі|канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі]] і [[расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020)]]. Адбылося «прасяданне» эканомікі праз [[пандэмія COVID-19|пандэмію каранавірусу]].
 
Палітычныя аналітыкі адзначылі, што да наступнай прэзідэнцкай кампаніі А. Лукашэнка не сфарміраваў ніякай станоўчай праграмы, было канстатавана, што ўладам не спадабалася нават памяркоўная лібералізацыя, і яны яе згарнулі, а тое, над чым працавалі папярэдія 6 гадоў у адносінах з Захадам, было знішчана<ref>[https://www.svaboda.org/a/30704431.html svaboda.org]</ref>.