Розніца паміж версіямі "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка"

[[17 лютага]] [[2017]] года ў [[Мінск]]у адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым [[Пратэсты ў Беларусі (2017)|пратэсты пад назвай «Маршы недармаедаў»]] перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны. Акцыя пратэсту. [[9 сакавіка]] на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, ён пойдзе ў залік на наступны год, але калі ў [[2016]] годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вернуць<ref name="РС-ЛУ9">{{cite web |url= http://www.svaboda.org/a/28359295.html |title= Лукашэнка загадаў не спаганяць «падатак на дармаедзтва» да канца году. Рэакцыі |author= АА, КМ, [[Алег Груздзіловіч|Алег Грузьдзіловіч]]|date= 2017-03-09 |website= |publisher= [[Радыё Свабода]]|accessdate=2017-03-09 |lang=be}}</ref>.
 
[[21 сакавіка]] Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лагерах з зброяй». У той жа дзень Лукашэнка сказаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» [[Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|дэкрэт № 3]], які «ўзарваў апазыцыйную клааку»<ref name=":1">[https://www.svaboda.org/a/28383953.html Затрыманы Дундукоў служыць у эліце МНС. Яго затрымалі на памежным пункце з Украінай]</ref>. А днём раней публікаваліся публікаваліся матэрыялы пра нібыта «прарыў мяжы» і «радыеактыўны самалёт», якія былі часткова абвергнутыя<ref name=":1" />. Арышты пачаліся ў сакавіку напярэдадні [[Дзень Волі|Дня Волі]], які традыцыйна адзначаецца [[Беларуская апазіцыя|беларускай апазіцыяй]] [[25 сакавіка]], у часе хвалі пратэстаў. У перыяд з [[21 сакавіка]] па [[3 красавіка]] былі затрыманыя 35 чалавек, якіх абвінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля 20 з іх яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (гл. [[Справа «Белага легіёна»]])<ref name="nnСпын">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=201189 Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена]</ref>. 25 сакавіка ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да [[Дзень Волі|Дня Волі]], была жорстка падаўлена з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі<ref name="svaboda.org">[http://www.svaboda.org/a/28462086.html svaboda.org]</ref>.
 
[[25 сакавіка]] ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да [[Дзень Волі|Дня Волі]], была жорстка падушана з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі. Пасля масавых затрыманняў на Дні Волі акцыі пратэсту сышлі на нішто<ref name="svaboda.org">[http://www.svaboda.org/a/28462086.html svaboda.org]</ref>.
 
У час акцый пратэсту і расследавання [[справа «Белага легіёна»|справы «Белага легіёна»]] ў дзяржаўных СМІ з’яўляліся прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на «выкрыццё» ўдзельнікаў «Маршаў недармаедаў» і членаў незаконных узброенных фарміраванняў, у прыватнасці на тэлеканале [[Беларусь 1|«Беларусь 1»]] выйшлі рэпартаж «Званок сябру» ([[6 сакавіка]]), які звязваў пратэсты з [[Еўрамайдан]]ам і іншымі [[каляровая рэвалюцыя|каляровым рэвалюцыямі]]<ref name="НН-БТ2">{{cite web |url= http://nashaniva.by/?c=ar&i=186595 |title= Улады бачаць небяспеку ў анархістах і Статкевічу: пяць тэзісаў расследавання БТ пра «маршы недармаедаў» |author= |date= 2017-03-06|website= |publisher= [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|accessdate=2017-03-07 |lang=be}}</ref>., і журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» ([[12 красавіка]]), якое мусіла раскрыць праўду аб тым, што рыхтавалася ў Мінску на 25 сакавіка<ref>[https://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/zhurnalistskoe_rassledovanie_belyy_legion_chernykh_dush_segodnya_na_belarus_1/ Журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» — сёння на «Беларусь 1»]</ref>.
 
[[16 чэрвеня]] [[2017]] года стала вядома, што справа [[КДБ]] спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках<ref name="svabodaВый"/>. [[30 чэрвеня]] вызвалены апошнія фігуранты. [[27 лістапада]] спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна»<ref name="nnСпын"/>.
Але ў час Паслання народу і парламенту [[2018]] года Лукашэнка заявіў, што нават не думаў пра рэферэндум аб змене Канстытуцыі<ref name="svabodaАРМ"/>:
{{Цытата|Нам зараз не да рэферэндума. Нам галоўнае выстаяць, а не каб муць падняць у краіне.}}
Такі разварот звязвалі між іншым з нядаўняй перамогай у [[Арменія|Арменіі]] [[Пратэсты ў Арменіі (2018)|пратэстнага руху]] супраць вылучэнне былога прэзідэнта [[Серж Саргсян|Сержа Саргсяна]] на пасаду [[Прэм'ер-міністр Арменіі|прэм’ер-міністра]]<ref name="svabodaАРМ">[https://www.svaboda.org/a/29189026.html Лукашэнка: «Пра рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі нават ня думаў». Палітоляг: «Армэнія моцна астудзіла яго»]</ref>.
 
[[13 жніўня]] [[2018]] года Аляксандр Лукашэнка здзейсніў паездку ў [[Аршанскі раён]], праблемам развіцця якога ён даручаў ураду надаць адмысловую ўвагу ў красавіку [[2017]] года. Сітуацыя на [[Аршанскі інструментальны завод|Аршанскім інструментальным заводзе]] выклікала рэзкую крытыку прэзідэнта ў бок якасці працы мясцовых органаў улады, кіраўніцтва галін і прадпрыемстваў<ref>[https://sputnik.by/economy/20180813/1037065997/lukashenko-poekhal-inspektirovat-orshanskij-rajon.html Лукашенко поехал инспектировать Оршанский район]</ref>. [[14 жніўня]] [[2018]] года на нарадзе Лукашэнка загадаў адправіць у адстаўку міністра прамысловасці [[Віталь Міхайлавіч Воўк|Віталя Воўка]] і міністра архітэктуры і будаўніцтва [[Анатоль Чорны|Анатоля Чорнага]]<ref>[https://news.tut.by/economics/604588.html Пять вопросов после президентского разноса]</ref>. [[16 жніўня]] яны былі афіцыйна вызвалены ад сваіх пасад, строгая вымова была аб’яўлена [[Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта|старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта]] [[Мікалай Шарснёў|Мікалаю Шарснёву]], Дзяржаўны сакратар [[Савет Бяспекі Беларусі|Савета Бяспекі Беларусі]] [[Станіслаў Зась]] і Старшыня [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта]] [[Алег Міхайлавіч Двігалёў|Алег Двігалёў]] папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, [[Аляксандр Пазняк]] вызвалены ад пасады [[старшыня Аршанскага райвыканкама|старшыні Аршанскага райвыканкама]]<ref>[http://president.gov.by/by/news_by/view/sluzhbovyja-asoby-prytsjagnuty-da-adkaznastsi-za-nevykananne-daruchennjau-prezidenta-19311/ Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта]</ref>.