Розніца паміж версіямі "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка"

У 2011 годзе ў Беларусі пачаўся [[Фінансавы крызіс у Беларусі|фінансавы крызіс]], была аб'яўлена [[дэвальвацыя]] [[Беларускі рубель|беларускага рубля]], пачаліся [[Гіперінфляцыя|рэзкія павелічэнні коштаў]]. Гэта выклікала [[Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі|акцыі пратэсту]] па ўсёй краіне. У 2014 годзе ў Беларусі адбыўся [[Валютна-фінансавы крызіс 2014 года ў Беларусі|валютна-фінансавы крызіс]]. Па выніках [[Парламенцкія выбары ў Беларусі (2012)|парламенцкіх выбараў 2012 года]], як і ў мінулыя разы, у парламент увайшлі толькі прыхільнікі Лукашэнкі.
 
=== Пяты прэзідэнцкі тэрмін (2015 — 20202015—2020) ===
{{main|Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)}}
Як заўважыў палітолаг [[Андрэй Казакевіч]], на выбарах у 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка не даваў папулісцкіх і фінансавых абяцанняў. Але ў 2015 годзе была надзвычай напружаная сітуацыя ва [[Украіна|Украіне]], і на гэтым фоне наяўнасць нейкай «стабільнасці» ўжо была значным пасланнем для насельніцтва. Таксама былі істотныя чаканні зменаў. У прынцыпе, змены і адбываліся, асабліва ў знешняй палітыцы. Былі чаканні эканамічных рэформаў, лібералізацыі. Наступны адыход ад лібералізацыі пачаўся ў Беларусі прыкладна з [[2018]] года<ref>[https://www.svaboda.org/a/30704431.html svaboda.org]</ref>.
[[18 жніўня]] Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. [[Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь|Прэм’ер-міністрам]] стаў [[Сяргей Румас]], заменены чатыры з пяці намеснікаў прэм’ера, а таксама прызначаны новыя міністры [[Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак|архітэктуры і будаўніцтва]], [[Павел Уладзіміравіч Уцюпін|прамысловасці]], [[Канстанцін Канстанцінавіч Шульган|сувязі і інфарматызацыі]], [[Дзмітрый Мікалаевіч Крутой|эканомікі]] і [[Раман Аляксандравіч Галоўчанка|старшыня ДВПК]]<ref name="nn">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=214578 Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры]</ref>.
 
На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з [[Расія]]й, у т.л. [[Беларуска-расійскі канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі|канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі]] і [[расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020)]]. Адбылося «прасяданне» эканомікі праз [[пандэмія COVID-19|пандэмію каранавірусу]]. 3 чэрвеня 2020 урад на чале з прэм’ер-міністрам быў адпраўлены ў адстаўку.
 
Палітычныя аналітыкі адзначылі, што да наступнай прэзідэнцкай кампаніі А. Лукашэнка не сфарміраваў ніякай станоўчай праграмы, было канстатавана, што ўладам не спадабалася нават памяркоўная лібералізацыя, і яны яе згарнулі, а тое, над чым працавалі папярэдія 6 гадоў у адносінах з Захадам, было знішчана<ref>[https://www.svaboda.org/a/30704431.html svaboda.org]</ref>.