Розніца паміж версіямі "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка"

[[17 лютага]] [[2017]] года ў [[Мінск]]у адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым [[Пратэсты ў Беларусі (2017)|пратэсты пад назвай «Маршы недармаедаў»]] перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны. Акцыя пратэсту. [[9 сакавіка]] на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, ён пойдзе ў залік на наступны год, але калі ў [[2016]] годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вернуць<ref name="РС-ЛУ9">{{cite web |url= http://www.svaboda.org/a/28359295.html |title= Лукашэнка загадаў не спаганяць «падатак на дармаедзтва» да канца году. Рэакцыі |author= АА, КМ, [[Алег Груздзіловіч|Алег Грузьдзіловіч]]|date= 2017-03-09 |website= |publisher= [[Радыё Свабода]]|accessdate=2017-03-09 |lang=be}}</ref>.
 
[[21 сакавіка]] Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лагерах з зброяй». У той жа дзень Лукашэнка сказаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» [[Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|дэкрэт № 3]], які «ўзарваў апазыцыйную клааку»<ref name=":1">[https://www.svaboda.org/a/28383953.html Затрыманы Дундукоў служыць у эліце МНС. Яго затрымалі на памежным пункце з Украінай]</ref>. Арышты пачаліся ў сакавіку напярэдадні [[Дзень Волі|Дня Волі]], які традыцыйна адзначаецца [[Беларуская апазіцыя|беларускай апазіцыяй]] [[25 сакавіка]], у часе хвалі пратэстаў. У перыяд з [[21 сакавіка]] па [[3 красавіка]] былі затрыманыя 35 чалавек, якіх абвінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля 20 з іх яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (гл. [[Справа «Белага легіёна»]])<ref name="nnСпын">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=201189 Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена]</ref>. 25 сакавіка ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да [[Дзень Волі|Дня Волі]], была жорстка падаўлена з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі<ref name="svaboda.org">[http://www.svaboda.org/a/28462086.html svaboda.org]</ref>.
 
[[16 чэрвеня]] [[2017]] года стала вядома, што справа [[КДБ]] спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках<ref name="svabodaВый"/>. [[30 чэрвеня]] вызвалены апошнія фігуранты. [[27 лістапада]] спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна»<ref name="nnСпын"/>.