Розніца паміж версіямі "Уладзімір Георгіевіч Мулявін"

др
[[14 мая]] [[2002]] года Уладзімір Мулявін трапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі.
 
== Творчасць ==
[[Файл:Могила Владимира Мулявина.jpg|250px|міні|Магіла Уладзіміра Мулявіна]]
У яго творчай дзейнасці своеасаблівае выканальніцкае майстэрства спалучалася з глыбокім веданнем народнай песеннай творчасці, захаваннем і ўзбагачэннем яе лепшых традыцый. Аўтар шматлікіх апрацовак беларускіх народных песень, якія вызначылі стыль і творчую накіраванасць ансамбля, арганічна спалучаюць стылістыку беларускай народнай песеннасці і эстраднай музыкі («Касіў Ясь канюшыну», «Па ваду ішла», «А ў месяцы верасні», «Рэчанька», «Купалінка», «Перапёлачка», «А ў полі вярба», «Каліна» і інш.). Сярод твораў: опера-прытча «Песня пра долю» (1972), вакальны цыкл «Я не паэта…» (1981) і песенна-інструментальная кампазіцыя «Песня — бясцэнны дар» (1982) на словы [[Я. Купала|Я. Купалы]], музычны спектакль «На ўвесь голас» на словы [[У. Маякоўскі|У. Маякоўскага]] (1988), песенна-інструментальныя кампазіцыі «Ванька-Устанька» на словы [[Яўген Еўтушэнка|Я. Еўтушэнкі]] (1975), «Праз усю вайну» на словы беларускіх і расійскіх паэтаў (1985), «Вянок Багдановічу» на вершы [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]] (1991), вакальная кампазіцыя «Крык птушкі» на словы [[Ю. Рыбчынскі|Ю. Рыбчынскага]], песні, у т.л. «Александрына», «Завушніцы», «Чырвона ружа», «Ой, калядачкі»; «Балада пра чатырох заложнікаў»; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.
Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]] у [[Мінск]]у.
 
У гонар Уладзіміра Мулявіна ў Мінску названы [[Бульвар Мулявіна|бульвар]], там сама ўсталяваны яму помнік (скульптар [[А. Каструкоў]], архітэктар [[С. Федчанка]]).
 
== Асабістае жыццё ==