Народная газета: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае прыбіранне выдаленага шаблона, выдалена: {{Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012}} з дапамогай AWB
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (4) з дапамогай AWB
Радок 29:
Выдаецца з [[2 кастрычніка]] [[1990]] года ў [[Мінск]]у на [[беларуская мова|беларускай]] і [[руская мова|рускай]] мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытае акцыянернае таварыства «Народная газета». У першай палове 1990-х гадоў з’яўлялася афіцыйнай газетай [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь]] (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазіцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян.
 
Прызначаны ў 1990 годзе галоўным рэдактарам, [[Іосіф Сярэдзіч]] некаторымі публікацыямі хутка настроіў супраць сябе парламенцкую большасць. Першы такі званочак празвінеў у студзені 1991 г., калі «Народная газета» распачала публікацыю твора [[Ф. Аляхновіч]]а «У кіпцюрах ГПУ». Далей былі рэзкія артыкулы [[Зянон Пазняк|З. Пазняка]] «Пра Леніна і камуністаў», «О русском империализме и его опасности» і інш. Прасавецкія дэпутаты вінавацілі І. Сярэдзіча ў асабістых амбіцыях<ref name="nnnashaniva.by">[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=149545 nnnashaniva.by]</ref>.
 
10 сакавіка 1995 года ў газеце быў надрукаваны ліст да прэзідэнта ад імя Здзіслава Вальняровіча, дзе выкладзены радыкальныя настроі аўтара (ім насамрэч была выкладчыца Рэгіна Зімніцкая). 17 сакавіка 1995 г. выйшаў указ прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] пад назвай «Аб асобных парушэннях заканадаўства ў дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi». За публiкацыю матэрыялу пад рубрыкай «Пiсьмо да Прэзiдэнта», што паводле галавы дзяржавы заклiкаў да насiлля i грамадзянскага процiстаяння, быў вызвалены ад пасады галоўнага рэдактара «Народнай газеты» Іосіф Сярэдзiч. Па законе прэзідэнт не меў права вызваляць галоўнага рэдактара ад пасады, бо апошні прызначаўся Вярхоўным Саветам. Аднак ва ўказе ішла гаворка пра «канстытуцыйныя правы прэзідэнта па забеспячэнні стабільнасці, правоў і свабод грамадзянаў». Такія правы кіраўніку дзяржавы фармальна надаваў пункт 1 артыкула 100 прынятай летась Канстытуцыі. Нягледзячы на заклікі апазіцыі, Вярхоўны Савет не адстаяў галоўнага рэдактара ўласнага выдання<ref name="nnnashaniva.by"/>.
 
17 сакавіка 1995 г. сваім указам Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко<ref>[http://www.library.cjes.ru/online/?a=con&b_id=524&c_id=6168 Взятие СМИ под контроль, нарушение профессиональной самостоятельности редакций]</ref>. [[Іосіф Сярэдзіч]] стварыў новую газету [[Народная воля (1995)|«Народная Воля»]], першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Тым часам «Народная газета», перайшоўшы на аднабаковае асвятленне грамадскіх падзей, згубіла больш за палову сваіх чытачоў (наклад зменшыўся ад 558,4 тыс. асобнікаў у сакавіку 1995 да 258,1 тыс. у верасні 2005).