Лявон Цімафеевіч Баразна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (5) з дапамогай AWB
Радок 20:
 
== Біяграфія ==
У [[1950]] г. пасля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у [[Мінск]]. Паступіў у [[Мінскае мастацкае вучылішча]] і ў [[1952]] г. атрымаў дыплом. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца [[арнамент]]ам, адзеннем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў ўзоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у [[Нацыянальны мастацкі музей Беларусі|Мастацкі музей]]. З [[1957]] г. браў удзел у выставах. У [[1963]] г. Баразна зноў прыехаў ў Мінск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленне ткацтва) [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]], які скончыў у [[1968]] г. Пасля пачатку навучальнага года з [[Зянон Пазняк|Зянонам Пазняком]] стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізоўвалі вечарыны.<ref name="nnnashaniva.by">http://nnnashaniva.by/?c=ar&i=80581</ref>
 
Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 г. яму даручылі афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.<ref name="nnnashaniva.by"/>
 
Моцна сябраваў з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]]<ref>[http://www.nnnashaniva.by/index.php?c=ar&i=35483 Рыгор Барадулін пра Лявона Баразну. Успаміны] // [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]</ref>. У [[1969]] г. разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы [[Няміга, гістарычна-архітэктурны комплекс|Няміга]]. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «[[Правда]]», дзякуючы чаму [[Пётр Машэраў|Машэраў]] на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі<ref name="Мінск пад акупацыяй і вайной">[http://www.svaboda.org/content/article/2191677.html Мінск пад акупацыяй і вайной] // [[Зянон Пазняк]], [[Радыё Свабода]]</ref>. У [[1972]] г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.
 
[[15 жніўня]] [[1972]] г. у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/766448.html%20Імёны Імёны Свабоды: Лявон Баразна]</ref>. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы<ref name="Мінск пад акупацыяй і вайной"/>.
Радок 32:
Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізерныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй<ref>[http://www.novychas.org/timelinks/успаміны-пра-лявона-баразну Успаміны пра Лявона Баразну] // [[Мікола Купава]], [[Новы Час]], 09-02-2009</ref>.
 
У [[1975]] яго сябры зладзілі ў Мінску яго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым [[2010]] годзе ў [[Нацыянальны мастацкі музей Беларусі|Нацыянальным мастацкім музеі]] ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына»<ref>[http://www.nnnashaniva.by/index.php?c=ar&i=35029 Спадчына Баразны] // [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]], 12 лютага 2010</ref>.
 
== Творчасць ==