Розніца паміж версіямі "Фама Аквінскі"

81 байт дададзены ,  1 месяц таму
няма тлумачэння праўкі
др (→‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
 
|падзвіжніцтва =
}}
'''Фама Аквінскі''', '''Тамаш Аквінскі''' (пач. {{ДН|||1225}}, замак Ракасека каля Аквіна, Італія — 7 сакавіка {{ДС|||1274}}, цыстэрцыянскі манастыр у Фасанова) — тэолаг і філосаф-схаласт, настаўнік царквы, прылічаны да святых каталіцкай царковой.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і. Выхоўваўся ў бенедыкцінскім манастыры [[Монтэ-Касіна]], вывучаў вольныя навукі ў Неапалітанскім універсітэце. Пасля ўступлення ў дамініканскі ордэн, адпраўлены ў Парыж (дамініканскі манастыр Св. Якава) і Кёльн для навіцыяту і вывучэння тэалогіі; яго настаўнікам быў Альберт Вялікі. У 1252 вярнуўся ў манастыр Св. Якава ў Парыжы, праз чатыры гады быў прызначаны на месца, адно з замацаваных за дамініканцамі, выкладчыка тэалогіі ў Парыжскім універсітэце. У 1254—1256 напісаў каментар да «Чатырох кніг сентэнцый» Пятра Ламбардскага, пачаў трактат «Пра існае і сутнасць» (''De ente et essentia''). Тым часам быў пачаты і няскончаны каментар да вядомага трактату Баэцыя «Пра Тройцу» (''De Trinitate''), які змяшчае класічны выклад вучэння Фамы пра класіфікацыю, узаемаадносіны і метадалогію навук таго часу. Апроч таго, тымчасова напісана «Пра ісціну» (''De veritate''), дзе суміруюцца вынікі першага з праведзеных Фамой, у якасці выкладчыка тэалогіі, цыклу дыспутаў.