Налібоцкая шкляная мануфактура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (3) з дапамогай AWB
Радок 12:
 
[[Файл:1999. Stamp of Belarus 0315.jpg|thumb|Келіх, 1730-я гады. Паштовая марка Беларусі]]
Мануфактура мела варачную печ, 2 печы для загартоўкі шкла, 2 люстэрні, 16 станкоў, паташню на 12 чанаў, кузню, ганчарню, сталярню, рысавальню, 2 шліфавальні; дзейнічаў вадзяны рухавік. Выпускала больш за 100 назваў высокамастацкіх вырабаў, у тым ліку [[хрусталь]], люстэркі, люстры для сцен і столі, жырандолі і падсвечнікі, посуд (шклянкі, чаркі, келіхі, бакалы, куляўкі, барылкі, бутэлькі-штофы і інш.), дробную пластыку, дзіцячыя цацкі, лямпы, гранёнае і аконнае шкло, тыглі для плаўкі шкла, а таксама шліфаваныя і гутныя аздобы для вырабаў [[Урэцкая шкляная мануфактура|Урэцкай шкляной мануфактуры]] («зоркі», «пірамідкі», «дубовае лісце», «лілеі», «званочкі» і інш.).
 
Налібоцкае шкло было самым папулярным сярод ліцвінскай шляхты. У 1747 годзе ў Налібаках было выраблена 1800 кілішкаў, 1200 шклянак, 700 бутэлечак<ref>[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=77627 nnnashaniva.by]</ref>. У 1778 годзе працавала больш за 100 рабочых. У 1866 годзе выраблена 56 тыс. шклянак і штофаў.
 
Недзе ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя гута была закрыта. Паводле адных крыніц, прычынай паслужыў пажар, які начыста знішчыў будынкі, а паводле іншых — у выніку скасавання прыгоннага права.
Радок 23:
Рысавальшчыкамі і гравіроўшчыкамі былі беларусы; замежныя (пераважна саксонскія) майстры займаліся тэхналагічнымі працэсамі. Склаліся мясцовыя дынастыі майстроў шкляной справы, самымі вядомымі былі Дубіцкія.
 
Узоры ўрэцка-налібоцкага шкла маюцца ў экспазіцыі Замкавага комплексу Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Таксама налібоцкае шкло прадстаўлена ў музеях Кіева, Львова, Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Прагі, Берліна і ў прыватных калекцыянераў у ЗША, Канадзе, Швецыі, Японіі<ref>[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=77627 Налібоцкія келіхі для Еўропы]</ref>.
 
{{зноскі}}