Культура ўсходнелітоўскіх курганоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Культура ўсходнелітоўскіх курганоў''' — археалагічная культура, вядомая па пахавальных помніках балцкіх плямён [[3 стагоддзе|III]]—[[12 стагоддзе|XII]] стст., якія сустракаюцца на сучаснай тэрыторыі ўсходняй і паўднёва-ўсходняй [[Літва|Літвы]] і паўночна-заходняй [[Беларусь|Беларусі]] ад сярэдняга цячэння [[Рака Нёман|Нёмана]] на захад ад [[возера Свір]] на усход, ад вярхоўяў [[Рака Швянтойі|ракі Швянтойі]] на поўнач да басейна [[Рака Мяркіс|ракі Мяркіс]] на поўдзень.
 
Археалагічная культура атрымала назву паводле галоўнай аб'ядноўчай рысы культуры на працягу тысячагоддзя ([[курган]]а) і лакалізацыі археалагічнай культуры на ўсходзе сучаснай [[Літва|Літвы]].
== Гісторыя даследавання ==
У другой палове [[19 стагоддзе|XIX]] — першай палове [[20 стагоддзе|XX]] стст. археалагічную культуру даследавалі браты [[Канстанцін Піевіч Тышкевіч|Канстанцін]] і [[Яўстах Піевіч Тышкевіч|Яўстах Тышкевічы]], [[Уладзіслаў Сыракомля|Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля)]], П.С. Вільчынскі, [[Адам Ганоры Кіркор|Адам-Ганорый Кіркор]], граф [[Адам Плятэр]], [[Вандалін Шукевіч]] і інш.
 
З другой паловы [[20 стагоддзе|XX ст.]] вывучаюць літоўскія археолагі [[Адольфас Таўтавічус]], [[Рэгіна Валкайтэ-Кулікаўскене]], [[О. Кунцэне]], [[Аляксеюс Лухтанас]], [[Вікінтас Вайткявічус]] і інш.
Радок 15:
== Рысы культуры ==
=== Курганы з трупапалажэннем (III—V стст.) ===
Асабліва распаўсюджаным тыпам пасялення становяцца вялікія неўмацаваныя паселішчы, звычайна на берагах рэк і азёр. Умацаваныя гарадзішчы з'яўляюцца рэдкімі.
 
Дамінуе курганны тып пахавання. Пахавальныя помнікі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў заўсёды размешчаны групамі. Курганныя могільнікі налічваюць ад 3-4 да 200 насыпаў круглай формы, дыяметрам 5-20 м (зрэдку 20-25 м), вышынёй 0,3-3 м. Пераважаюць курганы вышынёй да 1,5 м і дыяметрам 6-10 м. Раннія насыпы ([[4 стагоддзе|IV]]—[[8 стагоддзе|VI]] стст.) абкладзены каменнымі вянкамі і часам абкружаны прадаўгаватымі ямамі, вакол пазнейшых ёсць кальцавыя раўкі<ref name="ReferenceA">''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.</ref>. Пахавальны абрад у курганах [[3 стагоддзе|III]]—[[5 стагоддзе|V]] стст. — трупапалажэнне (трупапакладанне) у грунтавых (падкурганных) ямах глыбінёй 0,5-1,5 м. У кургане 1-2, радзей 3 пахаванні.
 
Усходнелітоўскія курганы з трупапалажэннем падобны структурай і формай такім самым курганам сучаснай цэнтральнай і паўночнай [[Літва|Літвы]] і сучаснай паўднёва-усходняй [[Латвія|Латвіі]] (каменныя вянцы, паграбенні па абраду трупапалажэння), таму археолагі лічаць, што звычай насыпу курганаў быў пераняты з тых раёнаў<ref name="ReferenceB">Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 395.</ref>. У той жа час усходнелітоўскія курганы набылі ўласныя адметнасці — яны адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду: нябожчыка клалі на спіну; пахаванні мужчын арыентаваны галавой на захад, а жанчын — на ўсход; колькасцю нябожчыкаў у адным кургане<ref>''Таутавичус, А.З.'' Восточно-литовские курганы // Вопросы этической истории народов Прибалтики. По данным археологии, этнографии и антропологии... С. 133.</ref>. На думку літоўскага археолага [[Аляксеюс Лухтанас|Аляксеюса Лухтанаса]], вельмі значным адрозненнем усходнелітоўскіх курганоў ад курганаў суседніх археалагічных культур з'яўляецца тое, што ўсходнелітоўскія курганы гэтага часу з'яўляюцца індывідуальнымі, а не калектыўнымі курганнымі паграбеннямі<ref name="ReferenceC">''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 93.</ref>.
 
Пахавальны інвентар мужчын — вузкалязовыя сякеры, наканечнікі дзід, нажы, спражкі, фібулы, бранзалеты, зрэдку умбоны шчытоў і шпоры. Пахавальны інвентар жанчын прадстаўлены ў асноўным упрыгажэннямі (шыйныя грыўні, бранзалеты, нешматлікія драцяныя скроневыя кольцы са спіральным завітком на адным з канцоў, падвескі), радзей прыладамі працы (сякеры, нажы, прасліцы, шылы).
Радок 29:
=== Курганы з трупаспаленнем (V—VIII стст.) ===
[[File:East europe 5-6cc.png|thumb|300px|Карта балцкіх і славянскіх археалагічных культур V—VI стст.]]
Асноўным тыпам паселішчаў з V ст. да пачатку XI ст., дзе жыла асноўная маса насельніцтва, сталі паселішчы без значных умацаванняў на адкрытай прасторы альбо ў падножжа гарадзішчаў. У VI—VIII стст. узводзяцца драўляныя гарадзішчы (з землянымі валамі) — каля сучасных населеных пунктаў Лаварышкес, Давайноніс, Брадзялішкес, Немянчыне, Бражуоле і інш., але яны мелі выключна абарончы характар: насельніцтва ў іх не жыло (бо ў гарадзішчах амаль адсутнічае культурны слой), а выкарыслоўвала толькі часова — у якасці прытулку ў час ваеннай пагрозы, а жыло каля гарадзішчаў ці ў баку ад іх<ref name="ReferenceD">Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.</ref>. Гарадзішчы ўзводзіліся на пагорках і мелі мініяцюрныя памеры — да 60 м²<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.<name="ReferenceD"/ref>. У паселішчах без умацаванняў жыхары ўзводзілі наземныя чатырохвугольныя пабудовы (зрубнай ці слупавай канструкцыі і глінабітным долам) з адкрытым агменем (дыяметрам каля 1 м — з камення і гліны альбо толькі з камення)<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.<name="ReferenceD"/ref>. Пасяленні каля гарадзішчаў мелі звычайна каля 10 сядзіб і забудоўваліся бессістэмна<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.<name="ReferenceD"/ref>.
 
У V ст. у курганах з'яўляюцца трупаспаленні, што паралельна суправаджалася зменамі ў матэрыяльнай культуры і ладу жыцця грамадства. Наяўнасць знаці (паводле археалагічных дадзеных) прасочваецца з сярэдзіны V ст. (напрыклад, паграбенне ў пункце Таўрапіліс ва Уценскім раёне Літоўскай Рэспублікі)<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 93.<name="ReferenceC"/ref>. Тыпам арганізацыі грамадства быў [[родаплемянны лад]], а сацыяльная структура была прадстаўлена трыма-чатырма праслойкамі — знаццю, дружыннікамі знаці, свабоднымі абшчыннікамі і рабамі, бо, напэўна, мелася [[патрыярхальнае рабства]]. Эканамічная эксплуатацыя свабодных абшчыннікаў з боку знаці адсутнічала. Няма звестак аб наяўнасці спецыялізаванай праслойкі рамеснікаў, якая б абслугоўвала інтарэсы знаці і знаходзілася ў паселішчах гарадскога тыпу. Канцэнтрацыя пасяленняў (паводле наяўнасці паграбенняў) у V ст. назіраецца ў паўночнай частцы басейна [[рака Вілія|ракі Нярыс (Вілія)]]<ref name="ReferenceE">''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 95.</ref>.
 
Абад трупаспалення з'яўляецца ў V ст., але рэдкі і сустракаецца ў тых жа курганных групах, дзе маюцца пахаванні па абраду трупапалажэння; у першых выпадках абраду трупаспалення спаленыя рэшткі нябожчыка размяшчаліся пад насыпам кургана, а не ў насыпу, як гэта стала з VI ст.<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 95.<name="ReferenceE"/ref>
 
У VI ст. трупаспаленні ўжо пераважаюць у культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Першапачаткова абрад трупаспалення пачаў практыкавацца ў басейне [[рака Вілія|ракі Нярыс (Вілія)]], а пасля распаўсюдзіўся адтуль па ўсіх накірунках. На думку археолага Адольфаса Таўтавічуса, абрад трупаспалення і звычай хаваць па некалькі нябожчыкаў у адным кургане прыйшоў ад балцкага племені [[яцвягі|яцвягаў]] (з паўднёвага Занямоння), з якім насельніцтва культуры ўсходнелітоўскіх курганоў ужо ў IV—V стст. падтрымлівала цесныя сувязі<ref>''Таутавичюс, А.З.'' Восточно-литовские курганы // Вопросы этической истории народов Прибалтики. По данным археологии, этнографии и антропологии... С. 135.</ref>. Адбываецца таксама істотная змена пахавальных месцаў: змяняецца іх лакалізацыя, тапаграфічнае размяшчэнне, іх палажэнне ў адносінах да паселішчаў. Пахавальны абрад трупаспалення адбываўся па-за межамі могільніка. Рэшткі крэмацыі часам ссыпалі ў неглыбокую грунтавую яму, часцей у аснове або ў насыпе кургана. Каменныя вянкі і размяшчэнне трупаспаленняў звычайна на аснове кургана паказвае на ўзаемасувязь паміж раннім і сярэднім этапамі культуры<ref name="ReferenceF">''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 184.</ref>.
 
Акрамя таго, абрад трупаспалення часта суправаджаўся калектыўным пахаваннем нябожчыкаў (як адначасовым, так і неадначасовым): у адным кургане змяшчаецца ад аднаго да 3-5 пахаванняў. Ёсць нешматлікія насыпы з 6-7 трупаспаленнямі. Сустракаюцца курганы нават 9-10 пахаваннямі. Значна часцей у курганах прысутнічае гліняны посуд (выключна ў выглядзе пахавальнага інвентару). У гэты перыяд цалкам знікае штрыхаваная кераміка, а з'яўляецца прынцыпова новая — з шурпатай паверхняй<ref name="ReferenceG">''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 96.</ref>.
 
Працэсу распаўсюджвання ў VI—VIII стст. звычая крэмацыі выразна спадарожнічае з'яўленне асаблівай мужчынскага пахавальнага камплекта, у склад якога ўваходзяць пяхотнае ўзбраенне: 1-2, а часам і 3 наканечніка дзід; умбоны шчытоў; жалезныя нажы і вузкалязовыя сякеры; стандартныя элементы рыштунку (рыфленыя спражкі, арбалетавідные фібулы). Гэтыя рэчы маюць свае аналогіі ў рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы і, верагодна, сталі пахавальным інвентаром на шырокай тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў у час нейкіх ваенных падзей шырокага маштабу (альбо адразу пасля іх заканчэння)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 184.<name="ReferenceF"/ref>.
 
Перыяд пачатку VII ст. — сярэдзіны VIII ст. лічыцца за нейкі крызіс культуры<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.<name="ReferenceA"/ref>. У першую чаргу гэта праявіліся ў пахавальным абрадзе: у VII ст. курганы перасталі абкладваць каменнымі вянцамі, а каля іх падножжа з'явіліся прадаўгаватыя авальныя ці дугападобныя ямы (раўкі) шырынёй да 1,5-2,0 м і глыбінёй да 0,5-0,6 м.<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.<name="ReferenceA"/ref> Рэшткі крэмацыі часта хавалі ў верхняй частцы кургана на глыбіні не больш за 10-15 см. З гэтага часу ўсходнелітоўскія курганы па знешняму выгляду не адрозніваюцца ад курганаў суседніх славянскіх плямён<ref>''Зверуго, Я.Г.'' Верхнее Понеманье в IX—XIII вв... С. 28.</ref>. Адбыліся адчувальныя змены і ў матэрыяльнай культуры насельніцтва: распаўсюджваюцца [[вярба]]лістовыя наканечнікі дзід, шыйныя грыўны са сплюшчанымі канцамі, характэрныя спіральныя каралі і жаночыя галаўныя ўпрыгожванні ў выглядзе вянка з падоўжанымі канцамі)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.<name="ReferenceA"/ref>.
 
=== Курганы з трупаспаленнем і коньмі (IX—XII стст.) ===
[[File:Slav-7-8-obrez.png|thumb|300px|Карта рассялення балтаў, славян і іх суседзяў ва Усходняй Еўропе на канец VIII ст.]]
У IX—XII стст. часткова расце колькасць умацаваных невялікіх гарадзішчаў і адраджаюцца некаторыя пакінутыя гарадзішчы, якія атрымліваюць новыя якасныя характарыстыкі: з'ўяляецца больш развітая сістэма ўмацаванняў з глыбокімі ірвамі, землянымі валамі ў 5-6 м вышынёй з каменнай забутоўкаў у падмурку і складанымі драўлянымі абарончымі ўмацаваннямі<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 96.<name="ReferenceG"/ref>. У гарадзішчах пачынаюць стала жыць людзі, а не толькі часова хавацца ў час ваеннай пагрозы<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.<name="ReferenceD"/ref>. Каля такіх гарадзішчаў часта прысутнічаюць неўмацаваныя паселішчы памерамі 2-5 га: дамы зрубнай канструкцыі памерамі 3x4 ці 4x4 м, з каменным агменем і часам з каменнай падлогай<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.<name="ReferenceD"/ref>. Некаторыя асабліва буйныя ўмацаваныя драўляныя гарадзішчы адносяцца археолагамі да «замкаў» племянной зняці — «князёў»<ref name="ReferenceH">''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 97.</ref>. У той жа час многія ўмацаваныя гарадзішчы X—самага пачатку XIII стст. (асабліва прымежныя з зонай рассялення [[усходнія славяне|ўсходніх славян]], напрыклад, паселішча Мажулоніс паблізу [[горад Браслаў|горада Браслава]]) маюць сляды шматразовых разбурэнняў, што тлумачаць ваеннымі нападамі войск [[Кіеўская Русь|рускіх княстваў (Кіеўскай Русі)]], у першую чаргу — [[Полацкае княства|Полацкага княства]]<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 97.<name="ReferenceH"/ref>.
 
Прадметы ўзбраення ў пахаваннях сустракаюцца рэдка, у асноўным толькі ў асобных багатых пахаваннях<ref>''Мядзведзеў, А.М.'' Культура ўсходнелiтоўскiх курганоў // Археалогiя Беларусi. Жалезны век i ранняе сярэднявечча. — Т. 2. — С. 390.</ref>. У жаночых пахаваннях звычайна сустракаюцца жалезнае шыла, некалькі гліняных прасліц, фрагменты [[бронза]]вых упрыгожванняў. Вянок-агалоўе, якое складаецца з бронзавых пласцінак і некалькіх радкоў бронзавых спіраляў з асновай у шэрагу выпадкаў з тканай стужкі са званочкападобнымі падвескамі, і каралі з бронзавых спіральных бусінак біканічна формы, складалі выключную своеасаблівасць жанчын культуры ўсходнелітоўскіх курганоў<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.<name="ReferenceD"/ref>.
 
У гэты час шырокае распаўсюджанне атрымалі пахаванні з коньмі, што было перанята да балцкіх плямён [[яцвягі|яцвягаў]] і [[прусы|прусаў]]<ref>''Куликаускене, Р.'' Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — С. 213, 220.</ref>. Коней (трупаспаленне ці трупапалажэнне) змяшчалі ў спецыяльна насыпаных курганах і, як выключэнне, у адным кургане з чалавекам. Інвентар конскіх пахаванняў бедны: цуглі, спражкі, часам страмёны<ref>''Куликаускене, Р.'' Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — С. 213—215</ref>. Характэрнай рысай перыяду з'яўляюцца кампактныя, масавыя курганныя могільнікі (каля сучасных населеных пунктаў Раканцішкес, Жвірбляй, Гудаляй, Дусіненай, Швейцарай і інш.), дзе маюцца мужчынскія пахаванні з конямі і ўзбраеннем (у першую чаргу — [[меч]]) і што ўказвае на густанаселенасць гэтых раёнаў<ref name="ReferenceI">''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 99.</ref>. Не выключаецца, што адзначаныя кампактныя і масавыя курганныя могільнікі былі пахаваннямі дружыннікаў племянной знаці, хоць інвентар гэтых пахаванняў не вельмі багаты<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 99.<name="ReferenceI"/ref>.
 
З пачатку XII ст. па пачатак XIII ст. практыкавалася трупаспаленне і ўзвядзенне спецыфічных курганных пахаванняў (якія лічацца як другасныя — пазней укапаныя ў раней насыпаныя курганы)<ref name="ReferenceJ">''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186.</ref>.
 
Спецыялісты ўказваюць, што пакуль храналогія змен перыяду і даціроўка многіх знаходак з'яўляецца цяжкай з-за адсутнасці надзейных маркераў (у першую чаргу імпартных манет), а таксама не дастаткова распрацавана тыпалогія керамічных вырабаў<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 99.<name="ReferenceI"/ref>.
 
=== Канец культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (XIII ст.) ===
Сярод сучасных літоўскіх навукоўцаў вядзецца дыскусія адносна канца перыяда культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Усё больш выказваюцца меркаванні, што, верагодна, курганы перасталі ўзводзіць з пачаткам XIII ст., а ім на змену прыйшлі грунтовыя пахаванні з абрадам трупаспалення (помнікі XIII—XIV стст.)<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186.<name="ReferenceJ"/ref>. Некаторыя літоўскія даследчыкі лічаць, што пераход ад курганоў да грунтовых могільнікаў першапачаткова адбыўся ў цэнтральным раёне культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, а пасля гэтая рыса абрада пахавання распаўсюджвалася на яе перыферыйныя раёны<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.<name="ReferenceA"/ref>. Самыя познія і рэдкія пахаванні з конямі на тэрыторыі Віленшчыны адносяцца да XIV ст. Адкрытым застаецца пытанне, ці звязаны пераход да грунтовых могільнікаў з уплывамі [[усходнія славяне|ўсходніх славян]] ці іншых культур балтаў (напрыклад, [[яцвягі|яцвягаў]]<ref>Вядома, што ў верхненёманскіх [[яцвягі|яцвягаў]] абрад пахавання ў курганах таксама саступіў месца абраду пахавання ў грунтавых могільніках у канцы XII — пачатку XIII ст. Гл.: ''Седов, В.В.'' Ятвяжское племя Дейнова... С. 26.</ref> ці [[жамойты|жамойтаў]]) альбо іншымі прычынамі. Прычым традыцыя грунтовых могільнікаў разглядаецца як рэзкі разрыў з ранейшымі традыцыямі курганных пахаванняў<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186.<name="ReferenceJ"/ref>.
 
Замена драўляных умацаваных гарадзішчаў на каменныя абарончыя муры адбылася толькі ў адным цэнтры ([[горад Вільня|Вільня]]) у канцы XIII — пачатку XIV ст., калі ўжо існавала [[Вялікае Княства Літоўскае]], што было якасна іншым этапам развіцця населеных пунктаў Віленшчыны<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 101.</ref>. Даціроўка першых каменных умацаванняў у Вільні пачаткам ці сярэдзінай XIII ст. пакуль з'яўляецца спрэчнай і недаказанай<ref name="ReferenceK">''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 101—102.</ref>. Акрамя таго, выяўленая самая ранняя каменная пабудова квадратная ў плане (плошчай 22,6x22,6 метраў) у Вільні — пад мурамі сучаснага [[Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс|Кафедральнага сабора Святога Станіслава]] — некаторымі даследчыкамі звязваецца не з замкавым умацаваннем, а першым каменным храмам, і датуецца пакуль шырака — другой паловай XIII ст.<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 101—102.<name="ReferenceK"/ref> Літоўскі археолаг [[Адольфас Таўтавічус]] выказаў гіпотэзу, што гэта можа быць каталіцкі касцёл, пабудаваны вялікім князем літоўскім [[Міндоўг]]ам<ref>''Лухтан, А.'' К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 102.</ref><ref>Літоўскі археолаг Адольфас Таўтавічус сваю гіпотэзу аб каталіцкім характару храма засноўвае на тым, што храм быў квадратным у планіроўцы, якая мае падабенства ў некаторых каталіцкіх храмаў тагачаснай Германіі. У той жа час для большасці тагачасных храмаў Германіі не была характэрна квадратная планіроўка храмаў, а ў Гродне ў канцы XIII — сярэдзіне XIV ст. на дзядзінцы, на месцы Ніжняй царквы, якая абвалілася ў 1183 г., была пабудавана новая мураваная праваслаўная царква, якую цяпер называюць Верхняй. Гэта быў невялікі квадратны ў плане храм (9,8х9,9м). Гл.: Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада. — Гародня-Wrocław, 2012. — С. 61.</ref>.
 
== Новыя традыцыі на тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (XIII—XIV стст.) ==
[[File:Kernavė - Hill forts 01.jpg|thumb|300px|Пагоркі ў [[мястэчка Кярнавэ|мястэчку Кярнавэ]], дзе знаходзіліся чатыры невялікія драўляныя крэпасці ([[гарадзішча|гарадзішчы]]) XIII—XIV стст.]]
У першапачатковы перыяд існавання [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] на Віленшчыне таксама выяўлены кампактныя грунтавыя могільнікі з абрадам трупапалажэння (з сярэдзіны XIII ст. да другой паловы XIV ст.), што адназначна звязваюць з [[хрысціянства]]м нябожчыкаў<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186; Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — 216 s.</ref>. Некаторыя грунтовыя могільнікі з абрадам трупапалажэння выяўлены ў месцах, якія сталі важнымі цэнтрамі ў працэсе генезіса Вялікага Княства Літоўскага, — [[горад Вільнюс|Вільня (Вільнюс)]] і [[Мястэчка Кярнавэ|Кернава (Кярнавэ)]]<ref>''Вайткявичус, В.'' Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 186.<name="ReferenceJ"/ref>.
 
Так, у [[Літоўская Рэспубліка|Літоўскай Рэспубліцы]] (у [[горад Вільнюс|Вільнюсе]] на вуліцы Латака (раней вуліца Латочак, Пятніцкая); у суседніх [[Мястэчка Кярнавэ|мястэчку Кярнавэ]] і вёсцы Крывяйкішкяй) і ў [[Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] (могільнікі Казлоўцы і Пашэвічы) на тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў даследаваны сотні пахаванняў з трупапалажэннямі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст., якія некаторымі даследчыкамі адносяцца да [[славяне|славянскіх]]. Славянскае паходжанне гэтых пахаванняў асабліва аспрэчваецца сучаснымі літоўскімі даследчыкамі ў выпадку могілак Кярнавэ-Крывяйкішкяй, хоць інвентар гэтых пахаванняў у Кярнаве-Крывяйкішкяй моцна адрозніваецца ад інвентару балцкіх пахаванняў XIV—XV стст.<ref name="ReferenceL">''Zabiela, G.'' Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje... P. 356.</ref>
 
[[Мястэчка Кярнавэ|Кернава (Кернаў, Кярнавэ)]] часам называюць «першай сталіцай» [[Міндоўг]]а і рэзідэнцыяй [[Трайдзень|Трайдзеня]]. У сярэдзіне XIII — другой палове XIV ст. паселішча Кярнавэ прадстаўляла сабой умацаванне з пяці пагоркаў (чатырох невялікіх драўляных крэпасцяў ([[гарадзішча]]ў) на чатырох пагорках і аднаго неўмацаванага пагорка) і размешчаныя побач з імі гарадскія неўмацаваныя кварталы мяшчан<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 43.</ref>, дзе жылі (на думку літоўскіх археолагаў) як паганцы, так і хрысціяне. Паводле падлікаў, у лепшыя часы ў Кярнавэ мелася каля 80-135 сядзіб мяшчан у неўмацаваных кварталах — прыблізна 500 чалавек, а колькасць княскай дружыні мае гіпатэтычны характар<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 44, 48.</ref>. У Кярнавэ выяўлены вялікія хрысціянскія могілкі (выключна магілы з трупапалажэннем), а сярод інвентара велізарная колькасць упрыгожванняў славянскага паходжання<ref name="ReferenceM">''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39.</ref>. Даследавана толькі 264 пахаванні (1142 м²), а цалкам могілкі маюць плошчу 5300 м², дзе пахавана каля 1570 асоб<ref name="ReferenceN">''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 48.</ref>. Большасць магіл арыентаваны на захад (як у хрысціян), а меншасць на паўднёвы захад і паўночны захад<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 47, 48.</ref>. У той жа час у Кернаве і наваколлі не выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення за адзначаны перыяд, дзе б хавалі жыхароў горада (у тым ліку прадстаўнікоў княскай дружыны)<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39.<name="ReferenceM"/ref>. Літоўскія археолагі лічаць, што жыхароў-паганцаў спальвалі далёка па-за межамі Кярнавэ<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 48.<name="ReferenceN"/ref>.
 
Большасць сучасных літоўскіх археолагаў лічаць, што выяўленыя хрысціянскія могілкі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст. у Кярнавэ і суседняй вёсцы Крывяйкішкяй (раней — вёска Крывічышкі) з'яўляюцца пахаваннямі асабіста свабодных балтаў-хрысціян і адмаўляюць прысутнасць у Кярнавэ ўсходнеславянскага насельніцтва ў ХІІІ—XIV ст., апелюючы, што прысутнасць славян у Кярнавэ не пацвярджаецца пісьмовымі крыніцамі XV—XVI стст. (кнігамі [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыкі]] і хронікамі [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]] і [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]])<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 40.</ref>. Аднак з пісьмовых крыніц вядома, што крыжакі яшчэ ў XIV ст. зрабілі шмат нападаў на Кярнавэ, пакуль не знішчылі яго цалкам у 1390 г., пасля чаго горад ужо ніколі не адрадзіўся ў былой сіле, а цэнтр рамяства і гандлю перастаў існаваць<ref>''Luchtanas, A.'' Kernave — litewska Troja... S. 30; ''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39; ''Дзярновіч, А.І.'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/49/Дзе_адбылася_каранацыя_Міндоўга.html Дзе адбылася каранацыя Міндоўга].</ref>.
Радок 72:
Толькі сучасны літоўскі археолаг [[Гінтаўтас Забела]] сцярджае, што хрысціянскія могілкі сярэдзіны XIII — другой паловы XIV ст. у Кярнавэ і Крывяйкішкяй з'яўляюцца славянскімі, і выказвае меркаванне, што ў Кярнавэ жылі і былі пахаваны не свабодныя людзі, а паў-рабы — залежная чэлядзь з [[усходнія славяне|усходніх славян]]<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 39; ''Zabiela, G.'' Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje... P. 356.</ref>. У той жа час даследчыкі прыводзяць факты, што ў пахаваннях тых хрысціян у Кярнавэ маюцца прыгожыя мастацкія нацельныя крыжы са [[срэбра]], [[дыядэма|дыядэмы]] са срэбра, завушніцы з пазалочанага срэбра і іншыя вельмі каштоўныя рэчы, многія з якіх імпартнага паходжання<ref>Kernavė — litewska Troja. Katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa. — Warszawa: Puszka Pandory i Sitex, 2002. — S. 178, 187—193.</ref>. У цэлым жа пахавальны інвентар могілак вельмі сціплы (2-3 прадметы на магілу альбо зусім няма), адсутнічае зброя, таму пахаваных хрысціян адносяць да мяшчанскай праслойкі (купцоў і рамеснікаў)<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 52.</ref>.
 
Забела ўказвае, што цікавым з'яўляецца назва суседняй вёскі Крывяйкішкяй, у зямлі якой таксама знаходзіцца супольны могільнік Кярнаве-Крывяйкішкяй: па рамантычнай версіі гэтая назва звязваецца з балцкімі паганскімі святарамі жынісамі-крывісамі («žyniu-kriviu»), хоць, магчыма, на думку Забелы, назва бярэ сваё паходжанне ад слова [[крывічы|«крывічы»]], бо ў [[латышская мова|латышскай мове]] «krievs» азначае «рускі», іначай кажучы — «славянін»<ref>''Zabiela, G.'' Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje... P. 356.<name="ReferenceL"/ref>. На акраінах арэала культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (напрыклад, у раёне [[Аграгарадок Крэва|Крэва]]) прысутнасць усходніх славян у значных гарадзішчах (купцы і рамеснікі) назіраецца яшчэ да сярэдзіны XIII ст.<ref>''Алег Дзярновіч'': [http://sakavik.net/2013/10/10/алег-дзярновіч-паводле-археолагаў-ра/ Паводле археолагаў раскопкі Крэва перавяртаюць нашы ўяўленні пра ХІІІ ст.]</ref>
 
У цэлым жа, сучасныя літоўскія археолагі характарызуюць археалагічны комплекс у Кярнавэ-Крывяйкішкяй як арыгінальнае перапляценне паганскіх традыцый з культурай і традыцыямі хрысціянскімі<ref>''Velius, G.'' Społeczeństwo w Kernave w XIII—XIV w... S. 53.</ref>.
Радок 78:
== Этнічная прыналежнасць насельніцтва культуры ==
[[File:BALTIC TRIBES.jpg|thumb|250px|Балцкія плямёны ў X—XII стст.]]
Усе даследчыкі згодны, што археалагічная культура ўсходнелітоўскіх курганоў (III—XII стст.) з'яўляецца культурай [[балты|балцкіх плямён]].
 
Адныя адносяць усходнелітоўскія курганы да аўкштайтаў ([[Марыя Гімбутас]], [[Фрыда Давыдаўна Гурэвіч|Фрыда Гурэвіч]]) ці ўсходніх аўкштайтаў (Рэгіна Кулікаўскенэ), другія звязваюць іх з некалькімі аб'яднаннямі [[літва, племя|літоўскіх плямён]] — [[літва, племя|літва]], [[дзевалтва]], [[нальшчаны]] ([[Адольфас Таўтавічус]], Р. Яблонскінэ-Рымантэнэ, [[Аляксандр Михайлавич Мядзведзеў|Аляксандр Мядзведзеў]], [[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|Вячаслаў Насевіч]], [[Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч|Аляксандр Краўцэвіч]])<ref>''Зинкявичюс, З.'' Откуда родом литовцы… С. 81, 99, 114; ''Зверуго, Я.Г.'' Верхнее Понеманье в IX—XIII вв... С. 28—29; ''Краўцэвіч, А.К.'' Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 26; ''Мядзведзеў, А.М''. Культура ўсходнелiтоўскiх курганоў // Археалогiя Беларусi. Жалезны век i ранняе сярэднявечча. — Т. 2. — С. 391; ''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/17 Літва].</ref>. [[Валянцін Васілевіч Сядоў|Валянцін Сядоў]] вызначае насельніцтва культуры ўсходнелітоўскіх курганоў як [[літва, племя|«племянную групу, званую літвой»]]<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 381, 390.</ref> ці называе проста [[літва, племя|«племя літва»]]<ref>Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 395.<name="ReferenceB"/ref>.
{{зноскі}}
 
Радок 109:
* [[Гінтаўтас Забела|''Zabiela, G.'']] Laidosena pagoniškojoje Lietuvoje / G. Zabiela // Lietuvos archeologija. — 1998. — T. 15. — P. 351—379.
== Спасылкі ==
* [[Алег Іванавіч Дзярновіч|''Алег Дзярновіч'']]: [http://sakavik.net/2013/10/10/алег-дзярновіч-паводле-археолагаў-ра/ Паводле археолагаў раскопкі Крэва перавяртаюць нашы ўяўленні пра ХІІІ ст.] //nnnashaniva.by
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}