Сцябло: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
.
Адкат версіі 3662155 аўтарства 194.44.179.161 (размова)
Тэг: Адмена
Радок 1:
[[File:Puszcza_Notecka22.JPG|thumb|Сцёблы [[плюшч звычайны|плюшча]] чапляюцца за ствол (адраўнелае сцябло) [[бук]]а]]
'''Сцябло''' — восевы вегетатыўны орган [[расліны|раслін]], частка [[парастак|парастка]].
 
Сцябло нясе [[ліст]]ы, [[пупышка|пупышкі]], [[кветкі]] або суквецці, звязвае паміж сабой [[корань расліны]] і лісты. Яно выконвае апорную функцыю і праводзіць ваду і мінеральныя рэчывы ад каранёў да лістоў. Па сцябле ажыццяўляецца перамяшчэнне прадуктаў [[фотасінтэз]]у з лістоў да тых органаў, дзе яны назапашваюцца.
Радок 7 ⟶ 8:
Сцёблы адрозніваюцца па папярочным сячэнні. Найбольш часта сустракаюцца расліны з круглаватым сцяблом. Напрыклад, сцябло [[злакі|злакаў]] з полымі міжвузеллямі называецца саломіна. Сцёблы могуць быць трохграннымі ([[асака]]), чатырохграннымі ([[мята]], [[шалфей]]), пляскатымі ([[урэчнік]]), рабрыстымі ([[морква]], [[кроп]]).
 
Сцёблы могуць па-рознаму размяшчацца ў прасторы. У большасці раслін сцёблы прамастаячыя. У іх добра развіта механічная тканка. Павойныя сцёблы здольны да кругавых вярчальных рухаў. Гэта дазваляе раслінам абвівацца вакол апоры ([[бярозка палявая]]). Лазячыя (або самазачэпныя) парасткі падтрымліваюць вертыкальнае становішча расліны пры дапамозе розных прыстасаванняў. [[Вінаград (род раслін)|Вінаград]] і чына чапляюцца за апору з дапамогай вусікаў. [[Плюшч]] чапляецца за дрэвы, сцены каранямі. Сцелістыя сцёблы размяшчаюцца гарызантальна на паверхні глебы. Яны характэрны для [[гарбуз]]а, [[кавун]]а, агурка, дыні. Паўзучыя сцёблы ўтвараюць на вузлах прыдаткавыя карані і ўкараняюцца. Дзякуючы гэтаму расліны могуць хутка займаць вялікія тэрыторыі. Такія сцёблы характэрны для дуброўкі гусінай, [[суніцы|суніц]], [[блюшчык плюшчападобны|блюшчыка плюшчападобнага]].
 
[[Файл:Chaume de bambou bamboo stalk VAN DEN HENDE ALAIN CC BY SA 40 02005.jpg|thumb|Сцёблы бамбука]]