Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя, перанесена: [[Катэгорыя:Постаці сярэдневяковай навукі → [[Катэгорыя:Вучоныя Сярэдневякоўя з дапамогай AWB
Радок 109:
=== Скарына і Лютэр ===
[[Файл:Martin_Luther,_1529.jpg|thumb|справа|Марцін Лютэр]]
У адной з кніг вядомага славіста [[Ерней Копітар|В. Копітар]], надрукаванай у [[Вена|Вене]] ў [[1839]] годзе, апублікаваны артыкул «''Гістарычнае пытанне аб доктары медыцынскага факультэта Прагі ФранцыскеФранцыску Скарыне, які чыніў падкопы супраць доктара Марціна Лютэра''»<ref>Kopitar B. De facultatis Pragenae medicinae doctore Francisco Skorina lithuano, doctoris Martini Lutheri insidiatore quaestio histoca// Kopitar B. Hessychii glossographi discipulis et epiglossistis russus, in ipsa Constantinopoli sec. XII—XIII codice Vindobonensi graecorussica omnia… Vindobonae, 1839. p. 33-34</ref>. У артыкуле апавядаецца, як у [[1525]] годзе спачатку [[Філіп Меланхтан|Меланхтан]], а пасля [[Марцін Лютэр|Лютэр]] пазнаёміліся з нейкім доктарам Францыскам, які зачараваў іх сваёй вучонасцю і манерамі. Аднак хутка Лютэр спалохаўся папярэджванняў сваіх сяброў і пакінуў [[Горад Вітэнберг|Вітэнберг]] і напісаў у магістрат просьбу затрымаць доктара і падвергнуць яго катаванню<ref>Францыск Скарына. с. 79-80</ref>. Францыск, аднак зачараваў і сяброў магістрата, і тыя адпусцілі яго.
 
Копітар сцвярджаў, што тым доктарам быў Францыск Скарына. Тым не менш Копітар лічыў сваё сцвярджэнне гіпотэзай, якая магла стаць фактам толькі пасля знаходкі ў архівах Вітэнберга дакументаў з імем Скарыны. Не паведамляе Копітар і аб крыніцы, на падставе якой ён зрабіў вывад аб сустрэчы Лютэра і Скарыны, мімалётам спасылаючыся на [[Фейт Людвіг Зекендорф|Зекендорфа]], які «''прытрымліваўся іншага погляду аб гэтым інцыдэнце''». Зекендорф у сваёй працы паведамляе аб нейкім яўрэйскім доктары з Польшчы, які спрабаваў атруціць Лютэра. Доктара схапілі, аднак сам Лютэр пажадаў, каб злачынцу не катавалі, а адпусцілі<ref>Seckendorf V. L. Commentarius… De Lutheranismo… Fracofurti, 1692. Lib. 2. P. 35$ Ibid. Reformations-Geschichte. Leipzig, 1714. S. 40.</ref>. Згодна Зекендорфу падзея адбылася ў 1525 годзе, а імя доктара медыцыны не паведамляецца. Аднак у адным з сваіх лістоў Лютэра барону [[Іаган фон Шварцэнберг|Шварцэнбергу]] ад [[21 снежня]] 1524 года згадваецца «''доктар Францыск''»<ref>D. Martin Luthers Werke. Kritisch Gesamtausgabe. Briefwechsel. Weimar, 1933. Bd. 3. s. 407</ref>, з якім рэфарматар быў у добрых зносінах. Знаёмства з доктарам працягвалася да верасня 1525 года, калі Лютэр пераехаў у [[Горад Торгау|Торгау]] пасля апісанага інцыдэнта.