Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2020"

Па Вашай логіцы ў Беларусі любая група людзей, якія граюць на школьных стадыёнах у футбол, гэта ўжо футбольны клуб? Тады ў нас у раздзеле Футбольныя клубы павінна быць 10 000 каманд або нават больш. --[[Удзельнік:Football Beetle|Football Beetle]] ([[Размовы з удзельнікам:Football Beetle|размовы]]) 12:17, 5 ліпеня 2020 (+03)
: Не думаю, што трэба займацца моўным аналізам і высвятляць, што можна называць футбольным клубам, а што не. Сутнасць катэгорыі [[:Катэгорыя:Футбольныя клубы Беларусі]] ў тым, каб сабраць каманды, якія ўдзельнічаюць у клубных спаборніцтвах (тым самым супрацьпастаўляюцца зборным), без залішняга і непатрэбнага высвятлення арганізацыйнай структуры, «сур’ёзнасці» і іншых асаблівасцей, якія мала маюць адносін да галоўнага, што цікавіць чытачоў, — удзелу ў спаборніцтвах. Ствараць жа артыкулы можна пра што заўгодна і ў якой заўгодна колькасці, калі выконваюцца [[Вікіпедыя:Значнасць|патрабаванні значнасці]]. Для беларускіх каманд такія крытэрыі яўна не прапісаны, але фактычна зараз лічацца значнымі тыя, якія згулялі хоць адзін сезон у чэмпіянаце Беларусі (у Вышэйшай, Першай або Другой лізе).--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 12:27, 5 ліпеня 2020 (+03)
 
== [[Шаблон:Нацыянальная футбольная асацыяцыя]] ==
 
Спадар Artsiom91. Прашу Вас абнавіць гэты шаблон, так як сам не ведаю як гэта зрабіць. Я прапаную яго максімальна спрасціць (магчыма [[Шаблон:Стадыён]] спатрэбіцца). Напрыклад:
 
* Назва
* Лагатып (каб яго памер можна было змяніць у любы час)
* Заснавана
* Уступ у ФІФА
* Уступ у УЕФА
* Уступ у федэрацыю 3 (у рэзерве)
* Прэзідэнт або Старшыня (каб быў выбар)
* Сайт
 
Больш падрабязную інфармацыю аб асацыяцыі (генеральны сакратар, трэнеры зборных, дасягненні) жадаючыя могуць напісаць у адпаведных артыкулах ці ў асобных раздзелах артыкулаў. --[[Удзельнік:Football Beetle|Football Beetle]] ([[Размовы з удзельнікам:Football Beetle|размовы]]) 17:50, 6 ліпеня 2020 (+03)