Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

др
арфаграфія, перанесена: Французк → французск (2) з дапамогай AWB
др (арфаграфія, перанесена: Французк → французск (2) з дапамогай AWB)
Увосень 1915 года падчас баёў у небе усё часцей сталі з’яўляцца самалёты. Да гэтага моманту самалёты ўжываліся пераважна для назірання і фатаграфавання пазіцый ворага. Аднак немцы пераабсталявалі свае машыны пад знішчальнікі, усталяваўшы другому пілоту кулямёт, што дало велізарную перавагу над разведвальнымі самалётамі брытанцаў і французаў.
 
У верасні саюзнікі правялі новую [[Трэцяя бітва пры Артуа|наступальную аперацыю]], французы атакавалі Шампань, брытанцы Лоас. ФранцузкаеФранцузскае камандваннекамандаванне амаль на працягу ўсяго лета рыхтавалася да наступу, пры гэтым брытанцы занялі абарончую пазіцыю на доўгім прамежку фронта, імкнучыся прапусціць французаў наперад. Артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый распачаўся 22 верасня. Галоўны ўдар быў прызначаны на 25 верасня. Немцы прадбачылі сцэнарый наступу і былі гатовыя да атакі праціўніка: за галоўнай лініяй акопаў былі пабудаваны дадатковыя абарончыя пазіцыі, што дасягалі трох кіламетраў у глыбіню абароны. Гэта дазволіла ім затрымаць французаў, якія імкнуліся аднавіць атаку да лістапада. Таксама 25 верасня, пачалася атака брытанцаў на Лоас, якая галоўным чынам мела на мэце падтрымку наступу французаў. Брытанскай атацы папярэднічала чатырохдзённая артылерыйская выведка агнём, пад час якой было скарыстана 250000 снарадаў і больш за 5000 капсул з хлорам. Галоўныя ўдарныя сілы наступу складаліся з двух корпусаў і двух дадатковых корпусаў, якія імітавалі наступленне на Іпр. Брытанцы, распачаўшы наступленне, панеслі тут вялікія страты, дасягнуўшы нязначнага поспеху. Гэта было абумоўлена ўдалым размяшчэннем нямецкіх кулямётных разлікаў. Аднак новая атака 13 кастрычніка прынесла больш плёну.
 
=== 1916 год — вайна на знясіленне ===
Нямецкая армія паспяхова ажыццяўляла новую тактыку, выпрабаваную на ўсходнім фронце: саюзнікі цярпелі ад праблем з адсутнасцю адзінага кіравання, слабога маральнага духа і недахопу новых папаўненняў.
 
Людэндорф імкнуўся найперш ударыць па брытанскім пазіцыям, каб адцясніць іх ад французкіхфранцузскіх войскаў і парушыць сувязь саюзнікаў з марскімі партамі на поўначы, адкуль прыходзіла амерыканская дапамога. Наступленне ўзначалілі штурмавікі, падмацаваныя шматлікай артылерыяй і авіяцыяй. Таксама быў ужыты атрутны газ. Агулам на працягу 8-мі дзён немцы вымусілі брытанскія і французскія сілы адыйсці далёка на захад. Аперацыя, названая імем Міхаэль, перанесла лінію фронту амаль на 100 км і дазволіла немцам упершыню, пасля 1914 года, бамбардраваць Парыж.
 
У выніку няўдачы саюзнікі вырашылі стварыць адзінае камандванне, якое ўзначаліў маршал Фердынанд Фош — галоўнакамандуючым саюзнікаў з гэтага моманту. Дзякуючы гэтаму значна палепшылася ўзаемадзеянне паміж братанскай, французскай і амерыканскай арміямі.
292 343

праўкі