Александрыйская Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія, перанесена: французк → французск з дапамогай AWB
Радок 17:
| Епархіі за межамі юрысдыкцыі =
| Аўтаномныя цэрквы ў кананічнай залежнасці =
| Мова набажэнства = [[Грэчаская мова|грэчаская]], [[Англійская мова|англійская]], [[Арабская мова|арабская]], [[Французская мова|французкаяфранцузская]], мясцовыя мовы краін [[Афрыка|Афрыкі]]
| Музычная традыцыя =
| Каляндар = [[Новаюліанскі каляндар]] / [[Юліянскі каляндар]] (у [[Нігерыя|Нігерыі]])
Радок 34:
 
== Гісторыя ==
Паводле падання, заснавана каля 42 года н.э. [[Апосталы|апосталам]] і [[Евангелісты|евангелістам]] [[Апостал Марк|Маркам]] у [[Александрыя|Александрыі]]. Для заснаванай у Александрыі Царквы ён паставіў першага [[Епіскап|епіскапаепіскап]]а Аніяна. У Александрыі евангеліст завяршыў свой зямны шлях, зведаўшы пакуты ад натоўпу раз’юшаных прыхільнікаў [[паганства]] (у 62 або 68 годзе). Яго цела было пахавана хрысціянамі ў царкве Вукола.
 
Станаўленне александрыйскай царквы ў першыя два стагоддзі пасля [[Раство Хрыстова|Раства Хрыстова]] праходзіла ў супрацьстаянні з рознага роду культамі і рэлігійнымі [[Секта|сектамісекта]]мі шматнацыянальнай Александрыі. Важную ролю ў барацьбе з гностыкамі, [[іўдаізм|іўдзеямі]] і [[Язычніцтва|язычнікамі]] да канца II стагоддзя ў Александрыі мелі дзідаскалы. Некалькі пакаленняў дзідаскалаў III—IV стагоддзяў (Пантэн, Клімент, Арыген і інш.) заклалі асновы Александрыйскай школы [[Багаслоўе|багаслоўя]], якая стала адным з найважнейшых багаслоўскіх цэнтраў хрысціянскага свету.
 
У 202 годзе [[Рымскі імператар|рымскі імператар]] [[Септымій Север]] (193—211) наведаў [[Палесціна|Палесціну]], пасля чаго забараніў пад пагрозай жорсткіх пакаранняў зварот у [[іўдаізм]] і [[хрысціянства]]. Ганенні, якія спыніліся неўзабаве пасля яго смерці, не дасягнулі мэты. Наадварот, стойкасць нявінных пакутнікаў падштурхнула да звароту ў хрысціянства многіх александрыйцаў.
 
На працягу першых трох стагоддзяў была пабудавана вялікая колькасць храмаў і ўведзены ўласны чын літургіі — Літургія апостала Марка (Александрыйская). У III стагоддзі ў Александрыйскай царкве дзякуючы дзейнасці [[Антоній Вялікі|Антонія Вялікага]] з’явілася [[манаства]]. Яно распаўсюдзілася ў [[Егіпет|Егіпце]]. Да канца IV стагоддзя яго асноўнымі цэнтрамі сталі Фіваіда і Нітрыя. Пасля вопыт манаскага жыцця распаўсюдзіўся на тэрыторыі [[Палесціна|Палесціны]], [[Сірыя|Сірыі]] і іншых краін. Афіцыйнай і літургічнай мовай Александрыйскай царквы была [[Грэчаская мова|грэчаская]]. Большасць Александрыйскіх багасловаў таксама выкарыстоўвалі грэчаскую мову.