Гран-Пры Бахрэйна 2014 года: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гонка: арфаграфія
др арфаграфія, перанесена: Чацьвёрт → Чацвёрт, чацьвёрт → чацвёрт (2) з дапамогай AWB
Радок 38:
}}
 
'''''Гран-пры Бахрэйна 2014 года''''' ({{lang-ar|جائزة البحرين الكبرى 2014}}) — гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе [[Формула-1]], які адбыўся 6 красавіка 2014 на аўтадроме [[Сахір]] у [[Бахрэйн]]е. Кваліфікацыя і гонка ўпершыню адбыліся пры штучным асвятленні. Такім чынам арганізатары гран-пры вырашылі адсвяткаваць дзесяцігоддзе гонкі ў Бахрэйне. Гран-пры таксама быў 900-сотым у гісторыі Чэмпіянатаў Свету па Формуле-1. Этап Гран-пры быў трэцім этапам ў Чэмпіянаце Свету ў [[Формула-1 у сезоне 2014|сезоне 2014 года]].
 
[[Льюіс Хэмілтан]] атрымаў перамогу ў гонцы, хоць стартаваў з другой пазіцыі. Партнёр Хэмілтана па Mercedes [[Ніка Розберг]] стаў другім, [[Серхіа Перэс]] атрымаў трэцяе месца. Для [[Force India]] подыўм Перэса стаў другім за ўсю гісторыю існавання каманды пасля подыўма [[Джанкарла Фізікела|Джанкарла Фізікелы]] на [[Гран-Пры Бельгіі 2009 года]].
 
==Справаздача==
Радок 50:
У другім сегменце кваліфікацыі лідарства захапілі [[Ніка Розберг]] і [[Льюіс Хэмілтан]]. У той жа час праблемы ўзніклі ў пераможцы першай часткі Хюлькенберга: з-за памылак на хуткім крузе ён не здолеў прайсці далей. Непераканаўча выглядалі пілоты [[Ferrari]] [[Фернанда Алонса]] і [[Кімі Райканен]]. Калі Алонса паспяхова кваліфікаваўся ў наступны сэгмент, то Райканен здолеў трапіць на 10-ае прахадное месца. Пры гэтым Райканен выбіў [[Себасцьян Фетэль|Себасцьяна Фетэля]], які адчуваў праблемы з нізкімі перадачамі на сваім балідзе. Яго партнёр [[Даніэль Рык'ярд]]а стаў трэцім і тым самым здолеў пераўзысці Фетэля ў кваліфікацыі двойчы за тры этапа - столькі, колькі [[Марк Уэбер]] здолеў перамагчы Фетэля за ўвесь мінулы сезон. Розберг выйграў сэгмент, Хэмілтан стаў другім.
 
Розберг і Хэмілтан прадоўжылі сваю барацьбу ў трэцім сэгменце і цалкам у ім дамінавалі. Хэмілтан зрабіў шэраг памылак, што не дазволіла яму пераўзысці вынік Розберга, які адразу ўстанавіў хуткі час. Найбольш блізка да пілотаў Mercedes наблізіўся Даніэль Рык'ярда, які не гледзячы на сваё трэцяе месца ў кваліфікацыі, ў гонцы на старце згубіў 10 пазіцый з-за інцыдэнта на піт-стопе ў Малайзіі. ЧацьвёртагаЧацвёртага месца дасягнуў [[Вальтэры Ботас]], які пераўзышоў Феліпэ Масу. Кімі Райканен упершыню за сезон кваліфікаваўся вышэй за Фернанда Алонса, які стаў дзясятым.
 
===Гонка===
Радок 58:
На пятым крузе [[Ніка Хюлькенберг]] абышоў Фернанда Алонса, а яшчэ праз пяць кругоў Вальтэры Ботаса. На дванаццатым крузе другі пілот Force India Серхіа Перэс абышоў Феліпэ Масу ў барацьбе за трэцюю пазіцыю. Такім чынам працягнулася супрацьстаянне пілотаў каманд Force India i Williams, якое пачалося яшчэ ў кваліфікацыі. Паміж 11-ым і 17-ым кругамі большая частка пілотаў ажыццявіла першы піт-стоп, акрамя пары лідэраў. Mercedes зноў добра эканоміў гуму і паліва. Пасля серыі піт-стопаў Ботас стаў трэцім, за ім ішоў Маса, якога переаследвалі абедзве Force India. Хэмілтан заехаў на піт-стоп толькі пасля 20-га круга, Розберг застаўся на трасе яшчэ на два, але пасля свайго піт-стопа выехаў па-за Хэмілтанам.
 
У гэты час за Force India йшла актыўная барацьба паміж [[Джэнсан Батан|Джэнсанам Батанам]], [[Себасцьян Фетэль|Себасцьянам Фетэлям]], Кімі Райканенам і Даніэлем Рык'ярда. Пазней да іх прыядналіся пілоты Williams, якія ажыццявілі свое другія піт-стопы. Ботас і Маса зноў пачалі актыўна атакаваць і прабівацца наперад. Пілоты Ferrari не здолелі падтрымліваць тэмп Force India і Williams і страчвалі пазіцыі ў пелатоне.
 
На 40-ым крузе гонкі адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Эстэбана Гуцьерэса: венесуэльскі пілот падчапіў носам бакавы пантон Sauber Гуцьерэса, у выніку чаго апошні перакуліўся ў паветры на 360⁰, пакінуўшы на трасе шмат недабіткаў. Дырэкцыя гонкі вырашыла выпусціць на трасу машыну бяспекі (сэйфці кар). Падчас сэйфці кара свае піт-стопы ажыццявілі абодва пілота Mercedes i Ferrari. Гонка аднавілася на 46-ым крузе з Хэмілтанам на чале пелатона.
 
Рэстарт азнаменаваўся аднаўленнем атака Розберга на Хэмілтана. Падчас апошняга піт-стопа Розбергу ўсятлявалі больш мяккую гуму, а Хэмілтан па тактыцы закончваў гонку на цвёрдай гуме. Гума Розберга пасля рэстарта прагрэлася хутчэй, там атакі на Хэмілтана былі даволі інтэнсіўнымі. У гэты ж час у пелатоне зноў узніклі праблемы з сістэмай DRS у Себасцьяна Фетэля, які не змог супрацьстаяць Даніэлю Рык'ярда. Батан губляў тэмп, прапускаў усё больш супернікаў і ў выніку сышоў з-за праблем са счапленнем. Рык'ярда тым часам атакаваў Хюлькеберга і выйшаў на чацьвёртаечацвёртае месца.
 
У выніку Хэмілтан выйграў [[Гран-Пры Бахрэйна]], Розберг уступіў пераможцы крыху больш за секунду. Трэцім прыехаў Серхіа Перэс, чацьвёртымчацвёртым - Даніэль Рык'ярда, для якога гэты вынік стаў найлепшым у формульнай кар'еры. Топ-10 замкнулі Хюлькеберг, Фетэль, Маса, Ботас, Алонса і Райканен.
 
==Класіфікацыя==
Радок 567:
==Вонкавыя спасылкі==
* {{official|bahraingp.com|Гран-Пры Бахрэйна}}
 
 
[[Катэгорыя:Формула-1]]