Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др →‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: чацьвёрт → чацвёрт з дапамогай AWB
Радок 27:
Першыя два перыяды звязаны са станаўленнем Мікенскай цывілізацыі на [[Пелапанес]]е, у [[Атыка|Атыцы]] і [[Беотыя|Беотыі]]. Ужо ў другі перыяд будаваліся раскошныя шахтавыя магільні [[арыстакратыя|арыстакратыі]], таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. У сваёй аснове гэтыя пабудовы арыгінальныя, маюць толькі некаторыя рысы, па якіх можна меркаваць аб уплыве [[Мінойская цывілізацыя|Мінойскай цывілізацыі]]. У шахтавых пахаваннях былі выяўлены [[метал]]ічныя вырабы, [[зброя]], а таксама рэшткі цел. Яны дасягалі 180 см і адрозніваліся ад больш грацыяльных карэнных насельнікаў [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]]<ref>[http://annales.info/greece/bartonek/bart18.htm Расцвет Микен]</ref>. [[Леў Самуілавіч Клейн|Леў Клейн]] лічыць, што знешняе аблічча мікенскіх воінаў адлюстравана ў вобразе героя [[Іліяда|Іліяды]], [[Аякс]]а<ref>Клейн Л. Бесплотные герои. Происхождение образов «Илиады». — СПб.: Фарн, Художественная литература, 1994. — С. 69 — 72</ref>. [[Гамер]] маляваў яго вельмі высокім, узброеным вялізарным шырокім шчытом.
 
Каля [[1460]] г. на Сантарыне адбылося найбольш значнае вывяржэнне вулкана, што загубіла мінойскую культуру. Некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але на працягу трэцяга — чацьвёртагачацвёртага перыядаў існавання Мікенскай цывілізацыі Крыт быў заваяваны ахейцамі. Яны часткова перабудавалі знакаміты палац у Кносе. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх [[архітэктура|архітэктурных]] помнікаў. У пачатку [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] ст. да н. э. канчаткова адрадзілася крыцкая [[сельская гаспадарка]]. У гэты ж час назіраецца экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёны Міжземнамор'я ў выніку ўсталявання як [[гандаль|гандлёвых]] сувязяў, так і перасялення. Аналіз знаходак мікенскай [[кераміка|керамікі]] сведчыць, што большасць яе распаўсюджвалася ва Усходнім Міжземнамор'і — на [[Востраў Кіпр|Кіпры]], у [[Левант|Леванце]] і ў [[Старажытны Егіпет|Егіпце]], але таксама маюцца знаходкі на тэрыторыі сучаснай [[Італія|Італіі]], ў [[Анатолія|Анатоліі]] і г. д.<ref>[http://api.ning.com/files/G7zbCdzeYBDdDiM5Pl8ygIoL0BjGwThy1JkyitV5edY4Nqioj3ukGP2qtBcfaQDwVLYxPYvf-66EoN9ZGHaOc3naJigjGIT0/WijngaardenUseandAppreciationofMyceneanPotteryinLevantCyprusandItaly16001200BC.pdf Use and Appreciation of Mycenaean Pottery in the Levant, Cyprus and Italy]</ref>. Каля [[1400 да н.э.|1400]] г. да н. э. прадстаўнікі мікенскай культуры з'явіліся на Кіпры<ref>[http://ancienthistory.about.com/od/greeceancientgreece/p/Cyprus.htm Cyprus]</ref> і на паўднёвым захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]]<ref>[http://www.archaeology.org/news/1168-130805-turkey-bodrum-mycenean-tombs Mycenaean Tombs Discovered in Bodrum, Turkey]</ref>. Вядомы рэшткі мікенскага паселішча ў [[Востраў Сіцылія|Сіцыліі]] і на [[Ліпарскія астравы|Ліпарскіх астравах]]<ref>[http://www.infoeolie.com/history-art-culture/the-history-of-the-aeolian-islands/ The history of the Aeolian Islands]</ref>.
 
Канец [[бронзавы век|бронзавага века]] быў росквітам Мікенскай цывілізацыі. Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у [[1350 да н.э.|1350]] — [[1200 да н.э.|1200]] гг. да н. э.<ref>[http://www.ancient.eu/mycenae/ Mycenae]</ref> Ён знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцы [[Аргаліда|Аргалідскай]] даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага [[заліў|заліва]] да поўначы. Горад быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі, узведзенымі ў тры этапы ([[1350 да н.э.|1350]] г. да н. э., [[1250 да н.э.|1250]] г. да н. э. і [[1225 да н.э.|1225]] г. да н.э.). Галоўным матэрыялам пабудовы былі вялізарныя (да 100 тон) добра апрацаваныя да формы [[куб]]а [[валун]]ы, за што пазней [[Абарончая сцяна|мур]] атрымаў назву цыклапічнага. На самай вяршыні ўзвышша месціўся [[палац]], названы першаадкрывальнікам [[Генрых Шліман|Г. Шліманам]] палацам [[Агамемнан]]а. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. У шасці шахтавых магільнях былі знойдзены [[кераміка]] і [[метал]]ічныя вырабы, у тым ліку прадметы ювелірнага мастацтва, зброя, пасудзіны і залатыя пахавальныя маскі. Акрамя таго вядомы штучныя [[купал]]ьныя магільні для высакародных асоб.
Радок 43:
Image:Mycenean walls in Arma.jpg|Абарончы мур у [[Беотыя|Беотыі]]
Image:NAMA Tablette 1287.jpg|Таблетка з [[Лінейнае пісьмо Б|лінейным пісьмом Б]] ([[Пілас]], каля 1200 г. да н. э.)
Image:Mycenean krater.jpg|Мікенская пасудзіна, знойдзеная на [[Кіпр|Кіпры]]ы
Image:Myken M 091011.jpg|Фрэска ў палацы [[Мікены|Мікенаў]]
Image:Ivory tvo women and child Myenaean, NAMA 7711 080853.jpg|Мікенская скульптура са [[слановая косць|слановай косці]]
Радок 50:
[[Старажытнагрэчаская міфалогія]] і [[эпас]] апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае, дзе стала ўспыхвалі канфлікты паміж высакароднымі асобамі, ухваляліся мужнасць і ваенная кемлівасць. У наш час сусветную вядомасць набылі эпічныя звесткі пра [[Траянская вайна|Траянскую вайну]]. Яе вялі ахейскія дзяржавы [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]] на чале мікенскага валадара Агамемнана супраць магутнага горада [[Троя]] ў Малой Азіі. Вайна цягнулася 10 гадоў і скончылася разбурэннем Троі. Ваенныя дзеянні ў Малой Азіі часткова падцвярджаюць хецкія дакументы. Мяркуецца, што ў іх нават узгадваецца імя Агамемнана<ref>[http://www.sno.pro1.ru/lib/vud/9.htm Вуд М., Троя: В поисках Троянской войны/Майкл Вуд; пер. с англ. Виктора Шарапова— М.: СТОЛИЦА-ПРИНТ, 2007. — С. 238, 257]</ref>. Археолагі падчас раскопак старажытнага горада, які з часоў Г. Шлімана вызначаецца як Троя, высветлілі, што ён быў разбураны прыкладна ў [[1180 да н.э.|1180]] г. да н. э.<ref>[http://archive.archaeology.org/0405/etc/troy.html Manfred Korfmann, Was There a Trojan War?]</ref> Аднак менавіта гэтая датыроўка нараджае сумненні ў тым, што Трою захапілі ахейцы, паколькі балканскія гарады Грэцыі самі былі разбураны яшчэ ў канцы [[13 стагоддзе да н.э.|XIII]] ст. да н. э.
 
[[СССР|Савецкі]] антыкавед [[:ru:Андреев, Юрий Викторович|Ю. В. Андрэеў]] апісвае вынікі заняпаду Мікенскай цывілізацыі ў балканскай Грэцыі наступным чынам<ref>[http://www.sno.pro1.ru/lib/andreev_gomerovskoe_obshestvo/5.htm Андреев Ю. В. Гомеровское общество.Основные тенденции социально-экономического и политического развития Греции XI-VIII вв. до н. э. — СПб.: Издательство Санкт-Петербургского института истории РАН «Нестор-История», 2004. — С. 57]</ref>:
 
{{Пачатак цытаты}}Найважнейшым жыццёвым цэнтрам мікенскіх дзяржаў быў нанесены непапраўны ўрон. Загінуў у агні пажару піласкі палац Нестара, загінула вялікая пасяленне ў Тэрапнах непадалёк ад пазнейшай Спарты, была разбурана велізарная цытадэль Гла (Арнэ) у Беотыі, сур'ёзна пацярпелі галоўныя мікенскія цэнтры Аргаліды: Мікены і Тырынф. Зона разбурэнняў ахоплівае таксама мноства дробных неўмацаваных паселішчаў сельскага тыпу на тэрыторыі Беотыі, Факіды, Атыкі, раёнаў бліз Істма, Арголіды, Лаконіі і Месеніі. Аб маштабах і наступствах катастрофы можна меркаваць па наступных лічбах. З 44 мікенскі паселішчаў на тэрыторыі Аргаліды ацалела толькі 19, для Месеніі аналагічнае суадносіны складаюць 41 да 8, для Лаконіі 30 да 7, для Беотыі 28 да 53. Кантраст, як бачым, ашаламляльны! Некаторыя вобласці сярэдняй і паўднёвай Грэцыі, як вынікае з гэтых дадзеных, пазбавіліся большай часткі свайго насельніцтва і амаль цалкам спусцелі.{{Канец цытаты}}