Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жыццяпіс: арфаграфія, перанесена: нектор → некатор з дапамогай AWB
Радок 56:
Паходзіў аднаго з самых заможных і старажытных магнацкіх родаў у Вялікім Княстве Літоўскім, чые продкі падчас Гарадзельскай уніі (1413) узялі ад палякаў герб «Ляліва». Нарадзіўся ў сям'і полацкага ваяводы [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалая Дарагастайскага]] і Ганны Вайнянкі. Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў вядомай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, 16.12.1575 запісаўся ў каталіцкую Фрыбурга-Брызгоўскую акадэмію. Добраахвотнікам у войску Свяшчэннай Рымскай імперыі удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах. Падарожнічаў па Еўропе, найбольш упадабаў Італію. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыі, гасцяваў у Ферары, у Балонні ў графа Пепулу. Надоўга затрымаўся ў Неапалі, горадзе вядомым пародзістымі конямі і першай у свеце вышэйшай школай коннай язды, браў урокі ў знакамітых майстроў-«кавалькатораў» П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антоніа Ферара. З апошнім, гіполагам і надворным канюшым неапалітанскага віцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склаліся асабліва прыязныя адносіны. «…Мой вельмі зычлівы настаўнік, які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды», такімі словамі згадаў яго Крыштаф Дарагастайскі пазней ў «Гіпіцы»<ref>Кн. I, раздз. VIII.</ref>. Менавіта Ферара заахвоціў Крыштафа Дарагастайскага скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.
 
Вяртаючыся ў ВКЛ, К. Дарагастайскі быў пры імператарскім двары, дзе за ваенныя заслугі ў Нідэрландах быў уганараваны тытулам барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. У апошнія гады праўлення С. Баторыя Крыштаф Дарагастайскі актыўна ўдзельнічаў у Лівонскай вайне ў войсках свайго бацькі, на чале ўласнай харугвы. Напэўна, тады ж зблізіўся на глебе агульных вайсковых і рэлігійных інтарэсаў з [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафам Радзівілам Пяруном]], на той час польным гетманам літоўскім. Пасля смерці Баторыя некторынекаторы час уваходзіў у прамаскоўскую групоўку, 9.8.1587 у Акунёве пад Варшавай разам з сенатарамі ад ВКЛ вёў з маскоўскімі пасламі перамовы аб абранні на сталец Рэчы Паспалітай Фёдара Іванавіча і утварэнні уніі трох дзяржаў — ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы і Польшчы. У 1588 атрымаў у спадчыну Ваўкавыскае староства і зрабіўся стольнікам літоўскім. У тым жа годзе ажаніўся першы раз з Соф'яй з Хадкевічаў, дачкой віленскага кашталяна [[Ян Геранімавіч Хадкевіч|Яна Гераніма Хадкевіча]].
 
На сойме 1589 Дарагастайскага абралі дэпутатам для заключэння дагавору з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. На сойме 1590 ён як пасол віленскі энергічна дамагаўся заключэння міра з Масквой і пратэставаў імем ліцвінаў супраць устаноўленых падаткаў. У красавіку 1590 быў прызначаны крайчым літоўскім. Падтрымліваў габсбургскую палітыку Жыгімонта III Вазы, чым атрымаў сімпатыю двара, спрыяў шлюбу караля з [[Ганна Аўстрыячка|Ганнай Аўстрыячкай]], за што з каралеўскай ласкі ў 1592 атрымаў пасаду падчашага літоўскага. Тым часам большасць шляхты была незадаволеная хуткім шлюбам Жыгімонта III з аўстрыйскай прынцэсай, угледзеўшы ў гэтым знявагу нацыянальнага гонару. У 1592 пратэстанцкая партыя на чале з Янам Замойскім стварыла інквізіцыйную камісію па разгляду дзеянняў караля. Становішча Жыгімонта III на інквізіцыйным сойме было вельмі хісткім, але яму дапамагло ўмяшальніцтва праваслаўных магнатаў з Украіны на чале з [[Канстанцін-Васіль Астрожскі|Канстанцінам-Васілём Астрожскім]]. Крыштаф Дарагастайскі быў паслом на інквізіцыйным сойме, адным сярод нешматлікіх прыхільнікаў Жыгімонта III. У 1594 Валынскае ваяводства абрала яго дэпутатам на Каронны Трыбунал у Любліне.