Брач: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Геаграфія і прырода: арфаграфія, перанесена: раёну → раёна з дапамогай AWB
Радок 26:
Брач - трэці па плошчы востраў [[Далмацыя|Далмацыі]]. Ад [[Еўропа|кантынента]] аддзелены Брачскім пралівам. Складзены пераважна [[вапняк]]амі. Найвышэйшы пункт - Відава [[гара]] (778 м). Сталых вадацёкаў няма. Для забеспячэння вострава пітной [[вада|вадой]] у [[1970]] г. з кантынента быў працягнуты вадаправод.
 
[[Клімат]] міжземнаморскі ўмераны. Для яго характэрныя цёплае доўгае лета і кароткая мяккая зіма. Сярэдняя тэмпература ўлетку каля 24 °C, узімку каля 14 °C. [[Сонца]] ззяе 2700 гадзін на працягу года. Колькасць ападкаў адрозніваецца ў залежнасці ад раёнураёна. На поўначы яна не перавышае 720 мм у год, на паўднёвых перадгор'ях дасягае 1420 мм у год. Снежныя ападкі здараюцца рэдка, не болей за 2 дні на працягу года. Летні [[вецер]] ''містраль'' зніжае спякоту.
 
[[Флора]] і [[фаўна]] Брача значна зменены чалавекам. Яшчэ ў пачатку эпохі [[сярэднявечча]] яго пакрывалі густыя [[лес|лясы]], насялялі [[алені]] і мноства [[птушкі|птушак]]. Мяркуюць, што назва вострава ў перакладзе са старажытнай [[Ілірыйцы|ілірыйскай]] мовы значыць "Аленевы". У нашы дні пераважаюць другасныя насаджэнні — [[куст|хмызняковыя]], [[хвоя|хвоі]], шмат [[Кветкавыя|кветак]]. Шостая частка Брача прыдатная для вядзення [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]].